Спартыўную і гульнявую пляцоўкі адкрылі на ўнутрыдамавых тэрыторыях па вуліцы Калініна ў Бялынічах. Першая размясцілася ў дамоў №№ 1В, Г і Д, а другая - побач з дамамі 10 і 12. Тут добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Устанавілі сучаснае гульнявое абсталяванне для дзяцей рознага ўзросту: горкі, лесвічкі, арэлі, трэнажоры. Гульнявы комплекс атрымаўся маляўнічым і шматфункцыянальным.
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця старшыня Бялыніцкага райвыканкама Вольга Прыстромская адзначыла, што дзіцячыя пляцоўкі дазваляюць накіраваць бясконцую дзіцячую энергію ў правільнае рэчышча і забяспечыць аптымальнае спалучэнне «прыемнага» і «карыснага».
- Спорт умацоўвае здароўе, развівае сілу і спрыт, - адзначыла Вольга Васільеўна. - І, у рэшце рэшт, гэта ажыўленая дзейнасць, якая так патрэбна кожнаму дзіцяці. І мы ўпэўненыя, што адкрыццё новых гульнявых пляцовак дасць штуршок новым адкрыццям і дасягненням. Бо будучыня Беларусі - у руках падрастаючага пакалення.
За важкі ўклад у будаўніцтва спартыўных пляцовак старшыня Бялыніцкага райвыканкама Вольга Прыстромская ўручыла Падзякі калектыву Бялыніцкага УКП «Жылкамгас», філіяла Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 74 РУП аўтамабільных дарог «Магілёўаўтадар», філіяла камунальнага унітарнага прадпрыемства праектаванню, рамонту і будаўніцтву дарог «Магілёўаблдарбуд»-ДРБУ № 170», ААТ «Перасоўная механізаваная калона-82 Водбуд», ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас», Бялыніцкага раённага спажывецкага таварыства, ГУКДПСП «Бялыніцкая перасоўная механізаваная калона №241», ДУА «Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў», ДУА «Шматпрофільны цэнтр «Ветразь», сярэдніх школа №1 і №2 г.Бялынічы.
Як расказала мясцовая жыхарка Таццяна Кавалёва, такіх пляцовак у мікрараёне вельмі не хапала.
- Месца для пляцовак выбралі вельмі ўдалае, - кажа Таццяна Кавалёва. - І я ўпэўнена, што яны стануць цэнтрам прыцягнення для моладзі. На двары ж канікулы, і хочацца, каб дзеці былі большыя на свежым паветры. Цяпер у нас з'явілася прыгожая і сучасная дзіцячая пляцоўка. А за такі важны і патрэбны падарунак хочацца сказаць дзякуй.
Аднакласніцы Лізавета Паўлючэнка і Кацярына Мазакова запэўнілі, што зараз будуць абавязкова займацца спортам, бо для гэтага ўсё ёсць.
- Я жыву побач, таму вельмі рада, што спартыўная пляцоўка з'явілася побач з домам, - кажа Лізавета. Цяпер можна прыходзіць у любы час і займацца спортам на свежым паветры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.04.2025 - 13:06
Пашпарт на 100-гадовы юбілей уручылі жыхарцы Магілёўскага раёна
07.04.2025 - 12:56
Цыклон «Зіён»: як з яго наступствамі спраўляюцца шклоўскія камунальнікі?
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама