Фестываль «Дні Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі» адкрыўся ва Уладзівастоку. На працягу некалькіх дзён у сталіцы рэгіёна пройдуць культурныя і дзелавыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне сяброўскіх сувязяў дзвюх краін.
«10 тысяч кіламетраў аддзяляюць Беларусь і Прыморскі край. Па геаграфічных мерках – гэта велізарная адлегласць. А па мерках дружбы – зусім нічога, калі сябруюць беларусы і расіяне, – адзначыў, адкрываючы фестываль, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. – У нас з вамі шмат агульнага, мы блізкія гістарычна і ментальна, у нас адны карані, і таму мы разам. Разам былі, ёсць і будзем! Мы нацэлены на канкрэтны вынік. І нам не перашкодзяць ні адлегласць, ні пандэмія, ні знешнія спробы расхістаць палітычную сітуацыю».
У сваю чаргу губернатар Прымор’я Алег Кажамяка падкрэсліў, што Беларусь і Прыморскі край непарыўна звязаны традыцыямі, культурай і дзелавымі адносінамі. «Нашым народам лёгка мець зносіны, мы давяраем адзін аднаму. А калі гаварыць аб прадукцыі Беларусі – гэта заўсёды знак якасці. У гарадах і раёнах Прымор’я праводзяцца кірмашы беларускіх тавараў, нашы прадпрыемствы закупляюць тэхніку Саюзнай дзяржавы, толькі СУЭК набывае 29 БелАЗаў. Разлічваю, што гэты фестываль яшчэ больш ўмацуе адносіны паміж нашымі рэгіёнамі», – заявіў ён.
Паводле слоў Пасла Рэспублікі Беларусь у Расіі Уладзіміра Сямашкі, Прымор’е цікавае беларускім партнёрам. «Вашы парты, стварэнне сэрвісных цэнтраў па абслугоўванні тэхнікі – кірункаў шмат, і яны ўзаемавыгадныя», – падкрэсліў дыпламат.
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю кіраўнікі рэгіёнаў азнаёміліся з прадукцыяй, прадстаўленай вытворцамі Саюзнай дзяржавы. На галоўнай плошчы далёкаўсходняй сталіцы выстаўлена камунальная, сельскагаспадарчая і будаўнічая тэхніка машынабудаўнічых заводаў Беларусі – сельгасмашыны «Бабруйскаграмаша», трактары МТЗ, камбайны «Гомсельмаша», смеццявозы, даўгамеры і самазвалы МАЗа. Сваю прадукцыю жыхарам і гасцям Уладзівастока таксама прапануюць малочны холдынг «Бабушкина крынка» і Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, Брэсцкі, Бабруйскі, Магілёўскі і Пінскі мясакамбінаты, кампаніі «Дамачай», «Чырвоны харчавік» і «Камунарка».
Завяршыўся дзень канцэртам у Прыморскай краёвай філармоніі. Са сцэны гучалі папулярныя народныя мелодыі ў выкананні ансамбля «ВесялухаNEW&Band», фальклорнай групы «Купалінка», заслужанага калектыву Прыморскага краю, узорнага ансамбля танца «Аліса» і інш. Мерапрыемства сабрала поўную залу гледачоў.
Па матэрыялах primorsky.ru
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11