«Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» трэці раз пройдзе ў Жылічах 27 верасня. Пра гэта расказаў дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея Уладзіслаў Кулакевіч.
Як адзначыў дырэктар, фестываль у Жылічах вельмі спадабаўся гасцям і ўдзельнікам. «Людзі за паўгода пачалі цікавіцца: а калі пройдзе фэст, а якая будзе праграма, - распавёў ён. - Вось у мінулым годзе ў нас было некалькі сотняў удзельнікаў і каля 6,5 тыс. гасцей, а баль ахапіў каля 350 чалавек. Канечне, спадзяемся, што сёлета да нас прыедзе яшчэ больш чалавек».
Сёлета праграма фестывалю стала яшчэ больш насычанай і маляўнічай, захаваўшы пры гэтым свае традыцыйныя элементы. Свята ахопіць палацавыя залы, унутраны двор і прылеглую тэрыторыю парку. «З навінак - канцэрт арфавай музыкі, які пройдзе ў бальнай зале з 12.00 да 13.30, - падкрэсліў Уладзіслаў Кулакевіч. - Баль сёлета пашырылі: ён пройдзе як ва ўнутраным двары, як было ў мінулым годзе, так і ў самім палацы, як гэта ў першы год фестывалю. Пастараемся арганізаваць пракат касцюмаў сумесна з кінастудыяй «Беларусьфільм», каб нашыя госці змаглі яшчэ больш акунуцца ў гісторыю».
Канцэрты класічнай музыкі, разнастайныя мастацкія выставы, тэматычныя лакацыі, фотазоны, кірмашы, пачастункі і шмат актыўнасцей - сумаваць гасцям фэсту, упэўнены арганізатары, будзе некалі.
Адным з яркіх момантаў свята стане баль ва ўнутраным двары палаца. У 12.00 і 14.30 яго ўдзельнікамі могуць стаць усе ахвочыя. Усе разам яны змогуць станцаваць паланэз, вялікі фігурны вальс, блюз, польку, гавот і нават паўдзельнічаць у танцы-гульні. У 12.00 адбудуцца і тэматычныя майстар-класы. Важна выконваць дрэс-код для танцуючых пар: для дам - сукенкі ў падлогу, для іх кавалераў - штаны, кашулі, фракі і г.д.
Насычанай будзе і вячэрняя праграма: вялікі гала-канцэрт, выступленні зорак Вялікага тэатра Беларусі. З 20.00 да 23.00 пройдзе дыскатэка. Песні ў выкананні кавер-бэндаў, дыджэйскія сэты ад папулярнага тэхна-дуэта і светлавое шоу - усё гэта чакае гасцей начной праграмы фестывалю.
Гандлёвыя рады на фэсце пачнуць працаваць у 11.30, а творчая праграма стартуе ў 12.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.09.2025 - 15:59
17.09.2025 - 19:42
17.09.2025 - 09:27
16.09.2025 - 09:27
12.09.2025 - 18:12
Першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ абраны Алег Бойка