Дзяржаўны памежны камітэт расказаў аб правілах транзіту праз Беларусь без даведак і самаізаляцыі.
З 00.00 22 кастрычніка замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія перамяшчаюцца транзітам праз Беларусь, на мяжы не спатрэбіцца даведка аб адсутнасці COVID-19. Таксама іх не закрануць і патрабаванні аб 10-дзённай самаізаляцыі», – сказалі ў Дзяржпамежкамітэце.
Для таго каб гэта стала магчымым, праезджым неабходна дакументальна пацвердзіць 24-гадзінны транзіт праз тэрыторыю Беларусі. Такімі дакументамі могуць быць білет, транзітная віза Беларусі, афіцыйнае запрашэнне органа (арганізацыі) дзяржавы следавання, пуцёўкі ў лячэбныя (аздараўленчыя) установы і інш.
Замежнікі або асобы без грамадзянства, у якіх не будзе дакументаў, якія пацвярджаюць 24-гадзінны транзіт, таксама захоўваюць магчымасць уезду ў Беларусь без даведкі і захавання самаізаляцыі. Аднак такім людзям памежнікі будуць выдаваць анкету прыбылага, у якім госць краіны павінен пакінуць запіс «Транзіт праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у тэрмін не больш за 24 гадзіны». Гэту анкету чалавек абавязаны захаваць, а пры выездзе з краіны аддаць памежніку.
«Асобы, якія не паспеюць за 24 гадзіны ажыццявіць транзіт для выезду з краіны, будуць абавязаны прад’явіць на мяжы дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананы метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (для яго атрымання можна звярнуцца ў тэрытарыяльныя арганізацыі аховы здароўя)», – дадалі ў Дзяржпамежкамітэце.
У ведамстве таксама падкрэслілі, што грамадзянам Беларусі пры ўездзе ў краіну даведка аб адсутнасці COVID-19 не патрэбна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48