RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Другі прагляд занальнага этапу абласнога агляд-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» завяршыўся ў Магілёве

10 лютага ў канцэртнай зале «Магілёў» ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» адбыўся занальны этап другога абласнога агляд-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі».

Тэатральныя калектывы з Магілёва, Шклоўскага, Бялыніцкага, Быхаўскага, Магілёўскага раёнаў годна прадставілі сваю творчасць. Пачало конкурсную праграму ўзорнае аматарскае аб’яднанне «Лялечны гурток «Бусляня» дзіцячай раённай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна». Яны прадставілі на суд журы тэатралізаванае прадстаўленне «Свята ў роднай хаце», аўтар Л.У.Кажакіна. Астатнія ўдзельнікі, у асноўным, дэмастравалі ўжо добра вядомую гледачу класіку: «Песня пра зубра» М.Гусоўскі, «Хмарка» Я.Колас, «Цёмны лес» М.І.Гарэцкі і інш. Усяго ўдзельнікі «У далонях маёй Беларусі» прадставілі дзевяць пастановак. Розныя па жанрах і па акцёрскай ігры – яны нікога не пакінулі абыякавымі.

Дарэчы, конкурс праходзіць у два этапы. Першы – занальны, які ўключае тры зоны – Бабруйскую, Магілёўскую, Чэрыкаўскую. Лепшыя ўдзельнікі з кожнай і выйдуць у другі, заключны этап, які збярэ пераможцаў у сакавіку ў Магілёве.

Трэццяя частка першага этапа адбудзецца 16 сакавіка на базе дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна». Сюды з’едуцца прадстаўнікі Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Хоцімскага, Краснапольскага раёнаў.

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая