Дадзены афіцыйны старт кампаніі па падрыхтоўцы другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні УНС Аляксандра Лукашэнкі яно пройдзе ў Мінску 18-19 снежня 2025 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Упершыню пасяджэнне вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя склікаецца шляхам выдання распараджэння Старшыні УНС. Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбылося 24-25 красавіка 2024 года і ў адпаведнасці з заканадаўствам склікалася Цэнтральнай выбарчай камісіяй.
Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII УНС створаны ў лютым гэтага года. Яго ўзначальвае прэм'ер-міністр Беларусі, а ў склад уваходзіць шэраг вышэйшых службовых асоб, кіраўнікі міністэрстваў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.11.2025 - 13:20
«Вамі ганарыцца краіна!» Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды заслужаным аграрыям Беларусі
10.11.2025 - 14:29
04.11.2025 - 10:39