Разведвальная пошукавая экспедыцыя адбылася на рацэ Проня ў Чавускім раёне. Пошукавікі клуба «Віккру» працавалі каля вёсак Скварск, Кузьмінічы і Ужжарь на месцах баёў 290-й, 330-й, 369-й і 385-й стралковых дывізій Чырвонай Арміі ў лістападзе 1943-сакавіку 1944 гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
З дапамогай архіўных дакументаў і трафейнай аэрафотаздымкі ў раёне вёскі Ужжар спецыялісты ўстанавілі два невядомыя раней пахаванні салдат РККА, у якіх, як мяркуецца, знаходзіцца не менш за чатыры чалавекі.
Мікалай Барысенка дадаў, што ў ваколіцах вёскі Скварск прайшлі практычныя заняткі пошукавікаў па засваенні навыкаў «прывязкі» нямецкай трафейнай аэрафотаздымкі да сённяшняй мясцовасці з пазначэннем на ёй акопаў, траншэй і іншых умацаванняў, у якіх могуць быць пахаваны савецкія салдаты. Акрамя таго, была праведзена GPS і фотафіксацыя аб’ектаў для наступнай перадачы інфармацыі ў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Чавускага райвыканкама, а таксама ў 52-і АСПБ для ўключэння ў план пошукавых работ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45