Двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Чэрыкаўскім раёне, адзін загінуў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
11 снежня каля 21.00 на возера Верхняе, размешчанае ў аг. Язеры Чэрыкаўскага раёна, прыйшлі прагуляцца двое 15-гадовых сяброў. Хлопцы адышлі ад берага прыкладна на 30 метраў, як лёд праламаўся, і абодва падлеткі апынуліся ў ледзяной вадзе. На дапамогу кінуліся мясцовыя жыхары, якім удалося выцягнуць з ледзянога капкана аднаго з падлеткаў. На жаль, другога выратаваць не ўдалося.
«Дзяцей, нібы магнітам, цягне гуляць у небяспечных месцах, – падкрэсліла Вольга Нехарошых. – Юнацкі максімалізм, падбухторванне, жаданне даказаць, што «не слабакі»і ўпэўненасць у тым, што з імі нічога страшнага не здарыцца – усё гэта прыводзіць да таго, што дзеці падвяргаюць сябе смяротнай небяспецы. Дарослыя, знайдзіце ў сваім шчыльным жыццёвым графіку час для душэўнай гутаркі з дзіцём, растлумачце, чым небяспечны лёд, вадаёмы. Раскажыце, што ні адна спрэчка, не адно сэлфі не варты жыцця і здароўя, і што дзіця для вас самы родны і дарагі чалавечак на свеце!»
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42