Сёння ўсё больш выразна гучаць пасылы грамадства на кансалідацыю ў краіне. Гэта датычыцца і маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усведамляючы факт, што стабільнасць і бяспека ў дзяржаве можа захаваць толькі дзеючы Прэзідэнт, два кандыдаты на гэту высокую пасаду адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў электаральнай кампаніі.
Да аб'яднання ў грамадстве падчас будучай палітычнай падзеі заклікаюць і жыхары Магілёўскай вобласці.
Дырэктар ААТ «Кампанія «Магнат» Сяргей Аляксандравіч Аўчыннікаў:
- Магіляўчане заўсёды адрозніваліся высокай сацыяльнай актыўнасцю, і я ўпэўнены, што ў лёсавызначальны для нас момант - дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі, мы праявім сябе, як грамадзяне, якія любяць сваю краіну, і зробім свой свядомы выбар на выбарчых участках нашага любімага горада, вобласці, краіны!
Усе беларусы адзіныя ў меркаванні аб захаванні і абароне сваіх правоў і традыцый - мірна жыць і працаваць, размаўляць на той мове, на якой гэта рабілі нашы продкі, і заўсёды памятаць пра свае карані!
Заклікаю ўсіх пазначыць сваю актыўную пазіцыю, зрабіўшы свой выбар на карысць працвітання міру на нашай зямлі!
Будзем адзіныя - зберажом усё, што ў нас ёсць!
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара (з архіва)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі