«Найважнейшая з мэт – канкурэнтаздольнасць нашай прамысловасці»
Андрэй Конеў, дырэктар Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі:
– У Асноўных палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны падведзены вынікі працы нашай дзяржавы за апошнія гады і пастаўлены задачы на бліжэйшую пяцігодку.
Для мяне як для кіраўніка прадпрыемства найбольш важнай з дасягнутых мэт з'яўляецца канкурэнтаздольнасць беларускай прамысловасці. Гэта сведчыць пра тое, што нашу прадукцыю ведаюць і цэняць ва ўсім свеце. Як следства – з'яўляюцца новыя працоўныя месцы, расце аб'ём экспарту, Беларусь зарабляе грошы, каб забяспечыць развіццё іншых сфер, павысіць якасць жыцця людзей.
Другі істотны момант: Беларусь уступіла ў лік дзяржаў, якія выкарыстоўваюць мірны атам для выпрацоўкі цеплавой энергіі. З'явіўся дадатковы напрамак у імпартазамяшчэнні паліва, больш магчымасцей для пераабсталявання цеплакрыніц. Я больш не хвалююся, колькі нашаму прадпрыемству спатрэбіцца паліва, бо яго кошт будзе рэгулявацца ў межах рэспублікі.
Яшчэ адным сур'ёзным пунктам развіцця лічу тое, што наша краіна ўвайшла ў тройку лідараў вытворчасці калійных угнаенняў і на 100 працэнтаў забяспечвае сябе харчаваннем.
Матэрыяльна забяспечаны работнік, стабільная эканоміка краіны – значыць, больш сіл і энергіі можна выдаткоўваць на развіццё навуковых напрамкаў, рабіць крок наперад у адпаведнасці з патрабаваннямі часу.
Як абывацеля мяне вельмі парадаваў факт, што беларуская прырода таксама на годнай пазіцыі ў рэйтынгу экалагічнай эфектыўнасці. Атрымліваецца, мы вырабляем прадукт, а затым маем магчымасць адпачыць у чыстай экалогіі, падзарадзіцца і з новымі сіламі вярнуцца да працы.
Праўда, усё дасягнутае магло быць яшчэ лепшым, калі б не ўмяшалася і не прытармазіла нас пандэмія. Але, упэўнены, у гэтым годзе з нашым імкненнем і працаздольнасцю выканаем усе пастаўленыя задачы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі