У Шклове 27 жніўня пройдзе вялікае свята збору летняга ўраджаю –Дзень агурка. Пра гэта расказала дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Шклоўскага раёна Аксана Кудзянкова.
Мерапрыемства адбудзецца 16-ым разам і будзе арганізавана на тэрыторыі гарадской гімназіі – гістарычнага і гандлёвага цэнтра Шклова. Свята будзе доўжыцца з 11.00 да 19.30 і падорыць шмат прыемных сюрпрызаў. У праграму Дня агурка ўвойдуць парад страў і тэматычная тэатралізацыя, спартыўна-гульнявая пляцоўка і зона агурочнага гастрафэсту, а таксама горад майстроў, фотазоны, конкурсы і квэсты, інтэрактыў для дзяцей. Не абыдзецца без дыскатэкі, фестывалю фарбаў «Холі-фэст» і канцэртнай праграмы, у якой будуць гучаць любімыя ўсімі рэтрапесні. Арганізатары запэўніваюць, што свята будзе цікавае для ўсіх ад малога да вялікага.
На выставе-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна будзе набыць разнастайныя вырабы і атрыбуты свята – талеркі, бірулькі, амулеты, саламяныя агурочкі-падвескі, завушніцы. Усе гэтыя вырабы – аўтарская задума, увасобленая ў адзінкавым экзэмпляры. Асобная ўвага будзе нададзена экапрадукцыі. Напрыклад, дзяўчаты па вартасці ацэняць льняную сумку-шопер з выявай агурка.
Падчас свята адбудуцца конкурсы на самы арыгінальны агурковы падворак, самую лепшую агурковую страву, самую арыгінальную агурочную кампазіцыю. Навінка праграмы гэтага года – вакальны конкурс «Зорны край», прысвечаны Году гістарычнай памяці. Перавагі будуць аддадзены песням беларускіх аўтараў.
Яшчэ адзін важны акцэнт – блок мерапрыемстваў да новага навучальнага года, у які ўвойдуць школьны базар і дэманстрацыя дзіцячага адзення дзелавога стылю, якую прадставяць усе ўстановы сярэдняй адукацыі Шклова. Яны пакажуць свае адметныя элементы і каляровую гаму школьнай формы.
Удзельнікамі Дня агурка стануць усе арганізацыі і прадпрыемствы Шклова – не менш за 500 чалавек, і гэта не лічачы гледачоў і гасцей свята. «Агурочная тэма для жыхароў нашага горада стала брэндавай ужо вельмі даўно – з часоў першай згадкі аб шклоўскіх агурках у 1526 годзе нямецкім паслом Жыгімонтам Герберштэйнам, – адзначыла Аксана Кудзянкова. – Праязджаючы праз Шклоў, іншаземец быў здзіўлены масавым захапленнем жыхароў гэтых месцаў вырошчваннем агуркоў. Згадка пра шклоўскія агуркі ёсць і ў дакументальных крыніцах, напрыклад, у Баркалабаўскім летапісе. З агуркоў мясцовыя жыхары робяць велізарную колькасць страў: ад агурочнага варэння і настоек да хлеба і разнастайных закатак».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»
24.06.2025 - 14:35
Пра новыя лакацыі на свяце «Купалле» ў Александрыі распавялі ў Магілёўскім аблвыканкаме
24.06.2025 - 14:26
Любімыя песні з фільмаў. Якія сюрпрызы рыхтуе для гледачоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
24.06.2025 - 10:02
Дзіцячы мастацкі пленэр «Фарбы Магілёва» стартуе ў абласным цэнтры