RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзень беларускага пісьменства дазволіць акунуцца ў кніжны свет роднай зямлі - Ігар Бузоўскі

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах дазволіць акунуцца ў кніжны свет роднай зямлі. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

«Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах дазволіць акунуцца ў творчую кніжную атмасферу роднай зямлі. Нам бы хацелася, каб гэта падзея закранула ўсіх жыхароў і гасцей краіны. Свята варта наведаць ужо дзеля ўнікальнага абраза Божай Маці Бялыніцкай, якую шануюць дзве канфесіі. Акрамя таго, тут адкрыецца ўнікальны для Беларусі музей, у якім можна будзе паслухаць арганную музыку. Безумоўна, падзею наведаюць цікавыя людзі, пачынаючы ад прадстаўнікоў навуковых, творчых колаў, будзе арганізаваны канцэрт», – расказаў Ігар Бузоўскі.

Намеснік міністра адзначыў, што эстафету правядзення Дня беларускага пісьменства на свяце перададуць Капылю Мінскай вобласці. Акрамя таго, увечары 5 верасня пройдзе хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». «Гэта не проста праезд па пунктах маршруту, гэта зносіны з людзьмі, размова на духоўныя тэмы, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай беларускай культуры», – падкрэсліў ён.

Напярэдадні свята Ігар Бузоўскі акцэнтаваў увагу на важнасці правядзення нацыянальнай літаратурнай прэміі. «Трэба раскручваць сучасных пісьменнікаў, каб пра іх ведалі і гаварылі. Аўтарам варта шукаць пункты сутыкнення з чытачамі падчас літаратурных сустрэч, прэзентацый і аўтограф-сесій», – адзначыў ён.

Гаворачы аб цікавых падзеях Дня беларускага пісьменства, намеснік міністра згадаў аб гістарычным квэсце «Скарб князя Альшанскага». «За аснову ўзяты твор Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Гульня дазволіць дзецям і бацькам займальна правесці час і вывучыць усю тэрыторыю горада», – растлумачыў ён.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая