Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Ён спалучае ў сабе ўрачыстасць гістарычнай справядлівасці і цвёрдую ўпэўненасць у светлай будучыні нашай краіны. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 17 верасня.
Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што Дзень народнага адзінства – новае дзяржаўнае свята, карані якога ідуць у перадваенныя гады. «Беларусам на сваім вяку выпала нямала найцяжэйшых выпрабаванняў. Гэта зямля бачыла мноства войнаў, нас неаднаразова спрабавалі заняволіць, паставіць на калені, знішчыць як народ, – канстатаваў Леанід Заяц. – Стагоддзе таму беларусаў супраць іх волі падзялілі на ўсходніх і заходніх. Такія былі ўмовы Рыжскага мірнага дагавора. Але нам лёсам напісана быць разам. У гэтым наша сіла. Вызваленчы паход Чырвонай арміі і адноўленае 17 верасня 1939-га года адзінства дазволіла нашаму народу выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, а Беларусі заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адной з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’днаных Нацый, а сёння будаваць сваю незалежную і моцную дзяржаву».
Сёння, як і 100 гадоў таму, Беларусь хочуць раскалоць, звярнуў увагу Леанід Заяц. Краіна вымушана супрацьстаяць непрыкрытаму эканамічнаму і палітычнаму прэсінгу, мэтанакіраванаму ўмяшальніцтву ва ўнутраныя справы. Супраць Сінявокай развязана сапраўдная гібрыдная вайна. «Яе мэта –разбурыць усё тое, што мы разам з нашым Прэзідэнтам стваралі пасля распаду Савецкага Саюза. Бо мы пабудавалі самастойную дзяржаву, краіну, грамадзяне якой самі вызначаюць свой лёс без падказак і ўказанняў з-за мяжы, – канстатаваў кіраўнік рэгіёна. – Мы захавалі і памножыліўсё найлепшае, што дасталося нам па спадчыне ад вялікай савецкай імперыі. Мы забяспечваем сябе харчаваннем, вырабляем прамысловую прадукцыю,запатрабаваную за межамі рэспублікі, будуем жыллё і важныя сацыяльныя аб’екты, жывём у краіне з развітай і даступнай медыцынай, адукацыяй, самабытнай культурай. Усё, што створана ў Беларусі, працуе на чалавека».
Па словах Леаніда Зайца, сёння нам нішто не перашкаджае ствараць і развівацца. Але толькі ў свеце і згодзе можна дасягаць прагрэсу і дабрабыту. Гэта магчыма ў краіне, у якой народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.
Кожны грамадзянін нашай краіны мае ўсе магчымасці для рэалізацыі свайго таленту. Яркі таму прыклад –нашы спартсмены. Сёння ў зале прысутнічалі героі мінулых Алімпійскіх гульняў, ураджэнцы Магілёўшчыны –Ірына Курачкіна, Ванэса Каладзінская, Ганна Марусава, Карына Дзёмінская, 16-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокій. «Гэта людзі, якімі мы ганарымся, якія высока ўзнімаюць ў свеце сцяг Беларусі», – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Прафесійныя дасягненні нашых спартсменаў на міжнароднай арэне на сцэне былі адзначаны ганаровымі граматамі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. За прафесіяналізм у працы падзякі старшыні аблвыканкама атрымалі і трэнеры-выкладчыкі Магілёўскай абласной СДЮШАР «Бярэзіна», Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву і Магілёўскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву.
Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11