RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Дзень народнага адзінства спрыяе кансалідацыі грамадства». Меркаванне актывіста Магілёўскага райкама ГА «БРСМ»

Дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, форумы, тэматычныя выставы, патрыятычныя, культурныя, спартыўныя акцыі... Да Дня народнага адзінства ў Беларусі прымеркавана мноства мерапрыемстваў. Сваім меркаваннем аб тым, што значыць для яе гэтае свята, падзялілася галоўны спецыяліст Магілёўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Ангеліна Іванова:

– Дзень народнага адзінства – адно з галоўных дзяржаўных святаў, яно мае важнае патрыятычнае значэнне, спрыяе кансалідацыі грамадства. Мы, моладзь, разумеем, што наша галоўная задача сёння заключаецца ў тым, каб праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, актыўна працаваць на карысць сваёй малой радзімы і ўсёй краіны, захоўваць гістарычную праўду аб нашай роднай зямлі. Бо менавіта цяпер кожны з нас як ніколі адказны за лёс сваёй Беларусі, за тыя факты, даныя, за дакладнасць падзей, якія будуць перадавацца з пакалення ў пакаленне. Гістарычная памяць – важны складнік, звяно нацыянальнага адзінства нашага народа. І мы, і тыя, хто прыйдзе пасля нас, павінны памятаць, колькі крыві было праліта нашымі продкамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рабіць усё для таго, каб падобнае не паўтарылася надалей, і ўсё для таго, каб ніхто не асмеліўся перапісваць гісторыю. Бо яна – падмурак, мінулае, без якога не будзе будучыні. Той самай светлай і добрай будучыні, дзеля якой салдаты ішлі ў бой, дзеля якой маці праводзілі на фронт сыноў, а жонкі – мужоў. Беларусы – нацыя, якая з павагай ставіцца да памяці, сваіх каранёў, традыцый. Талерантнасць, шчырасць, гасціннасць, ветлівасць – у характары нашага народа. А свята, якое мы будзем адзначаць 17 верасня, служыць прыкладам таго, што ўсе мы хочам аднаго: захаваць сваю краіну суверэннай і мірнай. А калі мы адзіныя, мы непераможныя.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая