RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Дзесяцігоддзі мы замоўчвалі дату 17 верасня – настаў час назваць рэчы сваімі імёнамі»

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў:

– Немагчыма пераацаніць значэнне дня 17 верасня ў лёсе нашай краіны. Гэты дзень стаў найважнейшай вехай у больш чым тысячагадовай гісторыі дзяржаўнасці на беларускіх землях, якая бярэ вытокі ля сцен старажытных Полацка і Турава. Доўгія гады і нават дзесяцігоддзі мы паліткарэктна замоўчвалі гэтую дату, не жадаючы нагадваць пра яе суседзям. Але падзеі апошняга часу наглядна прадэманстравалі, што настаў час, не крывячы душой, назваць рэчы сваімі імёнамі.

Засноўваючы новае дзяржаўнае свята, беларускі народ на ўвесь голас заявіў аб сваім выпакутаваным, спаўна аплачаным коштам мільёнаў жыццяў нашых суайчыннікаў, праве на годнае жыццё беларусаў ва ўласнай дзяржаве.

Глыбінныя ідэі, пакладзеныя ў падмурак Дня народнага адзінства, бяруць карані ў нашых традыцыях ўсё рабіць разам, няхай гэта будзе рашэнне найважнейшых пытанняў на веча ці праца талакой. Менавіта адзінства нашага народа, нароўні з уласцівымі беларусам міласэрнасцю, суперажываннем і, што асабліва важна, нацыянальнай і рэлігійнай памяркоўнасцю, генетычным імкненнем да справядлівасці, дазволілі не толькі здабыць і захаваць сваю дзяржаўнасць, але і зберагчы гістарычную памяць, культурныя і цывілізацыйныя арыенціры.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая