Традыцыйная «Калядная гонка» сярод біятланістаў сёлета пройдзе 28 снежня. Сталі таксама вядомыя і першыя ўдзельнікі прэстыжнага старту. Беларусь у ёй прадставяць Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі. Паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
У складзе расійскай каманды ў мас-старце і гонцы праследавання выступяць Яўгенія Паўлава і Мацвей Елісееў. Паведамляецца, што ў складзе нямецкай каманды могуць выступіць Дэніз Херман і Бенедыкт Доль, украінскай – Віта Семярэнка і Дзмітрый Підручны.
У змешаных гонках з удзелам міжнародных дуэтаў беларускія біятланісты выступалі і ў мінулыя гады. У 2002 годзе Вольга Назарава і Аляксей Айдараў занялі ў «Каляднай гонцы» 8-е месца, у 2004-м Алена Зубрылава і Уладзімір Драчоў сталі чацвёртымі, у 2009-м на такой жа пазіцыі спаборніцтвы завяршыў інтэрнацыянальны дуэт Дар’і Домрачавай і Дамініка Ландэртынгера. Два гады таму Дар’я Домрачава і Уле-Эйнар Б’ёрндален па выніках дзвюх гонак занялі трэцяе месца.
З 2002 года гэтыя спаборніцтвы праводзіліся на стадыёне «Шальке» ў Гельзенкірхене, але сёлета праз пандэмію каранавіруса арганізатары вырашылі перанесці старт у Рупольдынг, дзе ён праходзіў да 2001 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 10:05
Напярэдадні новага навучальнага года Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу
18.08.2025 - 09:45
15.08.2025 - 14:05
14.08.2025 - 10:59