Напярэдадні біятлоннага сезона, які стартуе праз два тыдні, Міжнародны саюз біятланістаў вырашыў успомніць мінулую зіму. Ён правёў цікавае галасаванне сярод балелшчыкаў і папрасіў іх выбраць топ галоўных нечаканасцей мінулага сезона. У тройцы апынулася наша Дзінара Алімбекава. Вышэй за яе прыхільнікі паставілі толькі расіяніна Эдуарда Латыпава і нарвежца Стурла Холм Лагрэйда, яны занялі другое і першае месца адпаведна. Нагадаем, у сезоне 2020/21 Дзінара выйграла залік сярод спартсменак да 25 гадоў, а ўвогуле размясцілася на сёмым месцы. Таксама ў яе актыве першая перамога на этапе Кубка свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах