RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзмітрый Крутой: па аб'ёме інвестыцый, што выкарыстоўваюцца Магілёўская вобласць апошнія тры гады з'яўляецца лідэрам у рэспубліцы

Па аб'ёме інвестыцый, што выкарыстоўваюцца Магілёўская вобласць апошнія тры гады з'яўляецца лідарам у рэспубліцы. Такой думкай падзяліўся з журналістамі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, пасля пасяджэння па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту Магілёўскай вобласці за 2024 год.

«Па большасці паказчыкаў Магілёўская вобласць у мінулым годзе спрацавала нядрэнна, знаходзячыся ў тройцы і па нашых інтэгральных паказчыках – такіх як ВУП, і галіновым – гэта развіццё прамысловасці, строительнага комплексу. Пры гэтым, былі пэўныя і недахопы, якія мы сёння падрабязна абмяркавалі», - адзначыў ён.

Разам з тым, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта станоўча адазваўся аб наладжанай на ўзроўні раёнаў кадравай сістэме маніторынгу: «Выканана тая задача, якую ставіў Прэзідэнт, каб кожны старшыня раённага выканаўчага камітэта разумеў, якія спецыялісты з'язджаюць з раёна і па якіх прычынах. Гэтая сістэма існуе, і наступная задача – гэтых спецыялістаў у раёнах утрымаць».

У сувязі з чым на паседжанні падрабязна абмяркоўвалася тэма арэнднага жылля. Дзмітрый Крутой напомніў, што Прэзідэнтам падпісаны новыя ўказы па развіццю гэтага напрамку. Ён таксама зазначыў, што падчас сустрэч з выбаршчыкамі ў перыяд паследняй электаральнай кампаніі, гэта праблематыка стала пытаннем нумар адзін. Прычым яна цікавіць абсалютна ўсе пласты грамадства, усе галіны – і бюджэтныя сферы, і вайскоўцаў, і рэальны сектор эканомікі. «Прэзідэнт падпісаў указ і фактычна аддаў гэтыя паўнамоцтвы на месцы – зараз на ўзроўні раённых і абласных выканкамаў будуць фармавацца адпаведныя спісы тых, хто мае патрэбу ў арэндным жыллі. Мы спадзяемся, што сістэма замацавання спецыялістаў з дапамогай жылля ў гэтым годзе атрымае сур'ёзнае развіццё», - падзяліўся ён.

Таксама Дзмітрый Крутой расказаў, што на пасяджэнні былі абазначаны пункты росту рэгіёну, у ліку якіх - рэалізацыя інвестыцыйных планаў і стварэнне новых прадпрыемстваў. «Магілёўская вобласць апошнія тры гады з'яўляецца лідэрам у рэспубліцы па аб'ёме інвестыцыяў, якія выкарыстоўваюцца. Гэта і будаўніча-мантажныя работы, і аб'ёмы закупанага абсталявання. Пры тым, што ў рэгіёне няма нейкіх прадпрыемстваў-флагманаў, накшталт БелАЗа, «Беларуськалія» ці нафтавых заводаў. Таму, безумоўна, павінна быць больш прадпрыемстваў сярэдняга і ніжэйшага за сярэдні ўзровень для таго, каб асвоіць аб'ёмы і масу запланаваных інвестыцый. Пад гэтыя мэты павінен быць істотна мадэрнізаваны будаўнічы комплекс рэгіёну, аб чым сёння таксама ішла размова на пасяджэнні. І мы гэтыя планы мадэрнізацыі домабудаўнічых камбінатаў, камбінатаў ЖБВ сёння зацвердзілі. Таму што ўдалося спыніць адток будаўнікоў з рэгіёна. У іх сёння адна з самых высокіх заработных плат у рэспубліцы. Але пад новыя аб'ёмы выдзеленых рэсурсаў трэба ўзмацняць і кадравы патэнцыял, і патэнцыял саміх прадпрыемстваў», - акцэнтаваў увагу ён.

Зразумелыя, паводле слоў Дзмітрыя Крутога, і задачы Прэзідэнта ў сельскай гаспадарцы - 1,5 млн тон ураджаю збожжавых з кукурузай і рапсам, выхад на 5 тыс. кг надою малака на адну карову - як інтэгральны паказчык для жывёлагадоўлі. Ёсць планы па будаўніцтве малочнатаварных комплексаў, свінагадоўчых комплексаў, іншых аб'ектаў, якія дадуць магчымасць рэгіёну дадаць у перапрацоўцы сыравіны. З прычыны хуткага пачатку пасяўной таксама разгледжаны пытанні гатоўнасці тэхнікі, наяўнасці ўгнаенняў, зімоўкі жывёлы.

Што датычыцца сферы гандлю, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што рэгіён ідзе крыху ніжэй за агульнакраінавыя паказчыкі па рознічным тавараабароце: «Мяне цікавіла, чаму такі новы сегмент, як інтэрнет-гандаль, прадстаўлены горш у Магілёўскай вобласці, улічваючы яго лагістычныя перавагі - блізкасць граніцы і даволі добрыя інвестыцыйныя пляцоўкі на тэрыторыі СЭЗ». Сістэма Белкаапсаюза ідзе тэмпамі ніжэйшымі за агульнаабласныя, і агульнарэспубліканскія - важна было разабрацца ў праблематыцы гэтага сегмента.».

Дзмітрый Крутой адзначыў, што выслухаўшы спецыялістаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, вынес для сябе шэраг сістэмных пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання на ўзроўні ўрада і далейшай работы з Міністэрствам фінансаў. «Гэта датычыцца будучага ўказа па паўнамоцтвах старшынь райвыканкамаў, які літаральна праз некалькі дзён павінен легчы на стол Прэзідэнту ў дапрацаваным варыянце. Тут задача таксама простая - знайсці дадатковыя фінансавыя рэсурсы і фінансавыя магчымасці на ўзроўні раёнаў. Будзь то падатковая сістэма, будзь то сістэма пераразмеркавання абласных або рэспубліканскіх фондаў. Прэзідэнтам прынята прынцыповае рашэнне - той узровень датацыйнасці раёнаў, які склаўся ў мінулым годзе, мы захоўваем на бліжэйшыя тры гады і ўсе дадатковыя даходы, якія будуць атрыманы ў тым ліку ад новых кампаній, застануцца ў распараджэнні раёна і могуць быць выкарыстаны, у першую чаргу, на інвестыцыйныя мэты», - пазначыў ён.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама падкрэсліў, што ў цэлым перад Магілёўскай вобласцю пастаўлена задача захаваць той аб'ём інвестыцыйных рэсурсаў па ўсіх напрамках, на якія сёння выйшаў рэгіён, а гэта каля Br4 млрд., і перарасці яшчэ на 10-15% у бліжэйшыя два гады.

Дзмітрый Крутой выказаў упэўненасць, што ў комплексе ўсе гэтыя напрамкі дадуць магчымасць падысці да вырашэння стратэгічнай задачы - замацаваць эканамічна актыўнае насельніцтва праз новыя прадпрыемствы, новую вытворчасць і праз павышэнне ўзроўню заработнай платы. Плюс сацыяльны пакет, у якім асноўным элементам будзе арэнднае жыллё.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая