RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзмітрый Варанюк правёў прыём грамадзян у Магілёўскім гарвыканкаме

Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк учора правёў прыём грамадзян у Магілёўскім гарвыканкаме. Пытанні тычыліся традыцыйных для жыхароў тэм – жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспартных зносін, жылля.

А вось ветэран з Магілёва падняў вострую для цяперашняга часу тэму – уплыву на краіну звонку. Ён адзначыў, што гэта той момант, калі мы ўсе павінны падтрымаць Беларусь, згуртавацца.

– Сёння прыёмы грамадзян – вельмі магутны інструмент: гэта прамая сувязь паміж насельніцтвам і органамі дзяржаўнай улады. Як правіла, на прыёмы прыходзяць людзі розных узростаў, з рознымі праблемамі. Але іх аб’ядноўвае адно – надзея. Надзея на тое, што ім дапамогуць. Органы прадстаўнічай улады – дэпутаты рознага ўзроўню, і, само сабой, органы выканаўчай улады закліканы дапамагаць, падказваць. І калі нават не атрымліваецца ў бягучым моманце вырашыць праблемы, чалавек атрымлівае справядлівы, вычарпальны адказ, у якім кірунку рухацца далей. Мы стараемся дапамагаць, многія пытанні вырашаюцца, нейкія на ўзроўні горада, вобласці, Іншыя трэба выносіць на больш высокую прыступку – старшыняў аблвыканкамаў і нават Прэзідэнта. Адно з такіх пытанняў закранулі ў мінулым годзе жыхары аднаго з дамоў, ён датычыўся жылля. З сітуацыяй ўдалося разабрацца. Гэта важнае сведчанне таго, што такая форма працы дзейсная і эфектыўная. Таму практыку прамых ліній будзем працягваць і далей, – расказаў Дзмітрый Варанюк.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая