Дзве станцыі абезжалезвання ўвядуць да 1 кастрычніка ў Чавускім раёне, паведаміў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталь Хомчанка.
«Новыя аб’екты з’явяцца ў аграгарадках Радомля, дзе пражываюць 303 чалавекі, і Каменка з насельніцтвам у 368 чалавек, – адзначыў Віталь Хомчанка. – Неабходнасць пабудаваць станцыі выклікана тым, што ў гэтых населеных пунктах у пітной вадзе выяўлена перавышэнне нормы ўтрымання жалеза. Станцыі будуюцца па падпраграме «Чыстая вада».
Прадукцыйнасць станцыі абезжалезвання ў Радомлі складзе 6,5 куб.м/гадзіну. Яна ачышчае ваду шляхам акіслення жалеза з наступным фільтраваннем асадку. Задача новага абсталявання – перавесці жалеза з растворанага стану ў нераствораны асадак, які пасля будзе адфільтраваны. На будаўніцтва станцыі сышло ўсяго два месяцы, сума выдаткаваных сродкаў на 1 мая гэтага года, згодна з праектнай дакументацыяй, склала больш за Br330 тыс.
Аналагічная станцыя запрацуе з 1 кастрычніка ў Каменцы, на яе будаўніцтва накіравана амаль Br380 тыс. Дарэчы, з пачатку года гэты аб’ект стане пятым у раёне: ужо ўведзены ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў аграгарадках Ваўкавічы, Петухоўка і Асінаўка. «Людзі засталіся задаволеныя зменамі ў якасці і складзе пітной вады, якую цяпер не адрозніць ад ключавой або калодзежнай», – сказаў на заканчэнне Віталь Хомчанка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 15:10
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55