Сёння чарнобыльскія рэгіёны шмат у чым вызначаюць развіццё перадавых тэхналогій у сельскай гаспадарцы, з'яўляюцца драйверамі развіцця навукі і гарантуюць эканамічную бяспеку краіны. Аб гэтым заявіў, каменціруючы рабочую паездку Прэзідэнта Беларусі ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук.
У прыватнасці, Дзяніс Дук адзначыў:
- Чарнобыльская трагедыя шмат у чым абумовіла распад Савецкага Саюза, пры гэтым Беларусі дасталася цяжкая спадчына ў выглядзе траціны некалі квітнеючых, але пасля 26 красавіка 1986-га забруджаных радыяцыяй земляў. У справе ліквідацыі наступстваў найбуйнейшай тэхнагеннай аварыі ХХ стагоддзя наша краіна засталася, што называецца, «сам на сам» і не магла разлічваць на дапамогу брацкіх саюзных рэспублік. А ўласныя рэсурсы ў канцы 1980-х - пачатку дзевяностых былі больш чым бедныя. Сацыяльныя супярэчнасці ў грамадстве сталі актыўна падагравацца палітыканамі, якія выкарыстоўвалі «чарнобыльскія шляхі» як сацыяльны ліфт для прайдзісветаў і гарлапанаў розных масцяў.
Вакханалію палітычнага папулізму спыніла цвёрдая пазіцыя нашага нацыянальнага лідара. Прэзідэнт Беларусі, па-народнаму закасаўшы рукавы, стаў правадніком палітыкі адраджэння забруджаных тэрыторый: уласнымі рэсурсамі, заробленымі працоўным мазалём кожнага беларуса, руплівым гаспадарскім падыходам, замацаваным рашэннямі Усебеларускіх народных сходаў і фармалізаваным у дзяржпраграмах. Стратэгія развіцця чарнобыльскіх рэгіёнаў была падмацавана безумоўнай сялянскай інтуіцыяй, якая кожны год у гадавіну трагедыі вяла нашага Прэзідэнта ў свой «чарнобыльскі шлях» па забруджаных тэрыторыях. Не стаў выключэннем і 2024 з наведваннем паўднёвага ўсходу Магілёўшчыны і анансаваннем вялікай размовы па праграме далейшага развіцця гэтага рэгіёну.
У сувязі з гэтым хочацца спытаць: а дзе былі распіяраныя заходнія фонды і іх дапамога суверэннай Беларусі ў ліквідацыі наступстваў гэтай трагедыі, агульнай, дарэчы, для ўсяго еўрапейскага дома? Дзе рэальная дапамога, а не завуаляваная палітыканскім камуфляжам праславутых НКА? Вось чаму словы Прэзідэнта «Мы выратавалі краіну» сапраўды напоўнены рэальным сэнсам, яны выпакутаваны цяжкай працай і маюць каласальную палітычную вагу. Сёння чарнобыльскія рэгіёны шмат у чым вызначаюць развіццё перадавых тэхналогій у сельскай гаспадарцы, з'яўляюцца драйверамі развіцця навукі і гарантуюць эканамічную бяспеку краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі