Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 17 красавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, заслугі ў сферы аховы дзяржаўнай граніцы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, удасканаленне падатковай сістэмы, сродкаў сувязі, развіццё аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, лясной гаспадаркі, прамысловасці, выдатныя дасягненні ў сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджан дырэктар ААТ «Мажэліт» Вікенцій Ермалёнак.
Вялікая група работнікаў удастоена медаля «За працоўныя заслугі». Сярод іх - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Уладзімір Задзіран.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Дырэктару Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Аляксандру Шайтораву прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы краіны яе ўдастоены шэраг работнікаў гэтай галіны. У іх ліку старшы машыніст турбіннага аддзялення турбіннага цэха філіяла «Бабруйская ЦЭЦ-2» РУП «Магілёўэнерга» Алег Кундас.
За шматгадовую плённую працу ў органах па надзвычайных сітуацыях, высокія паказчыкі і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Максіму Кашо.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.04.2025 - 15:15
14.04.2025 - 17:58
У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2025 годзе