Дзяржзаказ па харчовым збожжы выкананы ў Магілёўскай вобласці больш чым на 80%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
«У кошт дзяржзаказу гаспадаркамі рэгіёна на сёння пастаўлена 106,1 тыс. т харчовага збожжа, або 81% ад плана, – адзначыла Лілія Гулінская. – Дзяржзаказ на піваварны ячмень выкананы на 49%, што складае 4,9 тыс. т. Усяго па дзяржзаказе вобласць павінна здаць 140 тыс. т збожжа і ячменю. Асноўнымі нарыхтоўшчыкамі ў рэгіёне сталі Бабруйскі і Клімавіцкі камбінаты хлебапрадуктаў».
На сёння амаль выканалі дзяржзаказ чатыры раёны: Кіраўскі – на 96%, Горацкі – 94%, Мсціслаўскі і Шклоўскі – па 92%. Кожны з іх павінен здаць больш за 10 тыс. т.
Паводле апошніх звестак, збожжавыя і зернебабовыя культуры прыбраны ў Магілёўскай вобласці на тэрыторыі 248,7 тыс. га (83% ад запланаванай плошчы). Намалочана 742,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29,9 ц/га.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35