Ілья Макавецкі, дэкан эканамічнага факультэта міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», эксперт:
– Як заўсёды, выразна і ясна кіраўнік дзяржавы ў сваёй уступнай прамове акрэсліў асноўны вектар: нам усім трэба як след папрацаваць, каб дамагчыся мэты. Цяпер гаворка ідзе аб выбары далейшага шляху. У ліку іншага Прэзідэнт меў на ўвазе і Канстытуцыю, над прапановамі па змене якой мы працуем.
Не менш важны момант – моладзь, якую зараз важна не страціць. Як чалавек, які пастаянна працуе з падрастаючым пакаленнем, пацвярджаю кожнае слова Аляксандра Лукашэнкі. У гэтым кірунку патрабуюцца зусім новыя метады працы. Каб з дзецьмі пра нешта размаўляць, трэба бегчы на корпус хутчэй, чым яны. На жаль, вопыт жніўня паказаў, што першы бой за моладзь мы прайгралі.
У бурлівым свеце няма лёгкіх шляхоў. Будзе цяжка, аднак магло быць яшчэ і балюча. Я выдатна памятаю 90-я гады і зусім не хачу туды вярнуцца. З верагоднасцю 90% у выпадку радыкальнай змены курсу нас чакалі б крызісныя з’явы, супастаўныя з тымі, што былі ў 90-х. Не хочацца мяняць слова «жыць» на слова «выжываць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята
05.07.2025 - 17:50
Руслан Чарнецкі - пра фестываль «Александрыя збірае сяброў»: тут атмасфера дома і душы
30.06.2025 - 12:16