Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Электронны кірмаш вакансій будзе праходзіць на платформе e‑vacancy.by з 10.00 да 12.00. Як адзначылі спецыялісты, яна дае магчымасць правесці дыялог у фармаце анлайн з наймальнікамі абласнога цэнтра. Кожны з прэтэндэнтаў зможа задаць удакладняльныя пытанні, даць сваё рэзюмэ.
Падчас кірмашу арганізацыі і прадпрыемствы Магілёва прадставяць інфармацыю па наяўных вакансіях. Доступ да іх захаваецца і па заканчэнні мерапрыемства ў базе даных на сайце службы занятасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход
13.08.2025 - 11:34