На бягучым тыдні санітарна-эпідэміялагічнай службай ацэнены 382 зоны рэкрэацыі па ўсёй краіне, праведзены даследаванні 898 проб вады, з якіх 42 не адпавядала гігіенічным нарматывам. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Так, у Магілёўскай вобласці забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту:
у Магілёве - гарадскі пляж на рацэ Дняпро, заліве Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна, зоне рэкрэацыі на сажалцы Брады;
у Магілёўскім раёне - пляжы на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы, сажалцы ў вёсцы Вільчыцы;
у Шклоўскім раёне - гарадскі пляж на правым беразе ракі Дняпро паблізу лядовай арэны, пляж на сажалцы каля вёскі Путнікі;
прыпынена купанне дзяцей і дарослых у горадзе Бабруйску - гарадскі пляж № 2, пляж санаторыя «Шыннік»;
абмежавана купанне дзяцей у Магілёве на пляжы Святога возера, Бабруйску - гарадскім пляжы № 1, Чавускім вадасховішчы Рудзея ў раёне аграгарадка Гарбавічы, Дрыбінскай сажалцы «Запольскі» паблізу аграгарадка Расна.
На падставе вынікаў лабараторных даследаванняў зняты абмежаванні па купанні ў наступных зонах рэкрэацыі Магілёўскай вобласці:
пляжы на возеры Гусіным у аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна;
на рацэ Остэр паблізу аздараўленчага лагера «Арляня» Клімавіцкага раёна;
на базе адпачынку «Мярэя» ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы