Раённае свята эпохі ранняга Сярэднявечча «У госці да радзімічаў» пройдзе 31 ліпеня ў Чавускім раёне. Пра гэта расказала метадыст па традыцыйнай культуры раённага цэнтра культуры і вольнага часу ў горадзе Чавусы Алеся Далецкая.
«Этнаграфічны фестываль заснаваны на стылізацыі культуры Сярэднявечча, – адзначыла Алеся Далецкая. – Месцам правядзення традыцыйна стане Замкавая гара ў аграгарадку Радамля, які ў даўнія часы быў цэнтрам племя радзімічаў. Тут у X стагоддзі на левым беразе ракі Радучы яны заснавалі свой горад, пра што сведчаць знойдзеныя падчас археалагічных раскопак фрагменты старажытнага паселішча. Адсюль і пайшла назва сучаснага населенага пункта–Радамля».
У праграме этнафестывалю канцэрты, тэатралізаваныя паказы, паказальныя баі рэканструктараў з Мінска і Жодзіна, майстар-класы, выставы-продажы рамесных вырабаў. Акрамя таго, гасцям свята прапануюць паўдзельнічаць у танцах і іншых забаўках, наведаць інтэрактыўныя зоны, гандлёвыя рады і музей пад адкрытым небам.
«Адным з запамінальных момантаў стане конкурс сярод сельскагаспадарчых арганізацый Чавускага раёна «Радзіміцкія забавы», – падзялілася суразмоўніца. – Удзельнікам прапануюць аформіць і прэзентаваць падворкі ў стылі ранняга Сярэднявечча, вырабіць традыцыйны радзіміцкі абярэг і пачаставаць журы стравай па сярэднявечным рэцэпце».
Каманды будуць спаборнічаць у сіле, спрыце і трапнасці. Ім трэба будзе кінуць дзіду ў кальцо на адлегласці 5 м, злавіць голымі рукамі як мага больш рыбы, патрапіць з лука стралой у кожную падвешаную на ланцугах літару ў слове «радзімічы». Акрамя таго, канкурсантам трэба прайсці паміж разгойдваемымі мяшкамі і не закрануць іх, а таксама пранесці каромысел з поўнымі вёдрамі па бервяне і не разліць ваду.
Фестываль праводзіцца восьмым разам і накіраваны на адраджэнне духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, захаванне пераемнасці пакаленняў, папулярызацыю гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары