Фестываль упрыгожаных уласнымі рукамі навагодніх ёлак «Елка-FEST. Запальваем святочны настрой па-роднаму, па-беларуску!» аб'яўлены Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ініцыятыва прымеркавана да маючых адбыцца навагодніх і калядных свят, а таксама Года міру і стварэння.
Прыняць удзел у фестывалі запрашаюцца арганізацыі і ўстановы, якія ўваходзяць у галіновы прафсаюз. Жадаючым неабходна да 18 снежня даслаць заяўку і да 10 фатаграфій упрыгожанай ялінкі на электронны адрас: bprkist@yandex.by. Пераможца будзе вызначаны праз анлайн-галасаванне на сайце kult.1prof.by.
Аўтары самай прыгожай і незвычайна дэкараванай навагодняй прыгажуні атрымаюць у падарунак ноўтбук, а сама ёлка-пераможца ўпрыгожыць фае будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС