Фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» аб’ядноўвае людзей у спорце і творчасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц на адкрыцці маштабнага культурна-спартыўнага свята ў Бабруйску.

«Такія фестывалі робяць адзінымі нашых людзей і выхоўваюць патрыятызм у іх сэрцах, – адзначыў Леанід Заяц. – За час правядзення свята знайшло належны водгук ва ўсіх гарадах, дзе пабывала. Яно дэманструе тое, што сёння шануюць беларусы і што пастаянна культывуюць, – мастацтва, культуру, спорт. Больш за тое, фестываль матывуе кожнага жыхара нашай краіны вярнуцца да вытокаў беларускага грамадства і асобна ўзятага чалавека. Спазнаючы свае карані, крок за крокам мы ідзём да развіцця і незалежнасці нашай Беларусі».

Таксама старшыня аблвыканкама падкрэсліў: для Магілёўшчыны прымаць такое значнае мерапрыемства – вялікі гонар. «Для кожнага рэгіёна ганарова і прыемна сустракаць фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу», – сказаў ён. – Гэта сапраўднае свята, якое прынесла шмат радасці як самім жыхарам Бабруйска, так і гасцям горада».

Бабруйск стаў пятым населеным пунктам у праграме фестывалю. «Вытокі. Крок да Алімпу»– гэта шматлікія спартыўныя спаборніцтвы і творчыя конкурсы, у якія можна ўключыцца ўсёй сям’ёй. Дзеці і іх бацькі наведваюць тэматычныя пляцоўкі, удзельнічаюць у вялікім алімпійскім квэсце і спрабуюць свае сілы ў розных відах спорту. Увазе гасцей свята прадстаўлены выступленні спартсменаў, рэкамендацыі ад вядомых трэнераў і алімпійцаў, выставы і акцыі.

Па словах арганізатараў, Магілёўская вобласць багатая на спартыўня традыцыі. У рэгіёне дзейнічае больш за 3,6 тыс. спартыўных збудаванняў, у тым ліку 24 стадыёны, 35 басейнаў, чатыры лядовыя арэны і 499 спецыялізаваных спартыўных залаў. Магілёўскія атлеты з’яўляюцца лідарамі нацыянальных зборных па розных відах спорту, а імёны алімпійскіх чэмпіёнаў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў, Дзінары Алімбекавай, паралімпійца Ігара Бокія вядомыя аматарам спорту далёка за межамі Беларусі.









Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі