Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі. У іх ліку партрэт Адама Міцкевіча, спісаны з арыгінала ў 1897 годзе, круглая падвеска з выявай ворана, знойдзеная недалёка ад Магілёва. У гэтым жа спісе пячатка-таўро з гербам Ціханавецкіх (шляхецкі род, звязаны з горадам на Дняпры).
Даўні сябар музея Валерый Казакоў перадаў у дар скандынаўскую фібулу X-XI стагоддзяў, ноты оперы «Рагнеда» 1850-х гадоў, а таксама нарысы гісторыі Беларусі 1857 года публікацыі. Кніга была напісана ў Магілёве ў 1855-м Восіпам Турчыновічам.
Магілёвец, настаўнік матэматыкі Міхаіл Булавацкі, падарыў зборнік дапаможнікаў па матэматыцы, які складаецца з 9 кніжак. Выданне 70-х гадоў мінулага стагоддзя падрыхтавана Генадзем Скобелевым для навучання дзяцей у Афганістане і Індыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве