У Магілёўскай вобласці захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі знізілася на 39%. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
«У Магілёўскай вобласці па выніках мінулага тыдня захворвальнасць на рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на COVID-19, знізілася на 39% у параўнанні з папярэднім тыднем. Пры гэтым дзіцячая захворвальнасць знізілася на 25%, а ў дарослых – на 45%», – адзначыла Святлана Нячай.
Актыўна ў рэгіёне працягваецца вакцынацыя насельніцтва ад каранавіруса. На сённяшні дзень поўны курс прышчэпак атрымала 58,33% дарослага насельніцтва вобласці. Працягваецца вакцынацыя дзяцей ва ўзросце 12–17 гадоў. Сярод іх прышчэпкі зрабіла больш за 10,2 тыс. чалавек.
«Першую дозу вакцыны ад COVID-19 у Магілёўскай вобласці атрымала больш за 63% жыхароў. Працягваецца рэвакцынацыя – яе зрабіла ўжо больш за 61 тыс. чалавек, – адзначыла Святлана Нячай. – Для рэвакцынацыі кожнаму чалавеку ўрач складае індывідуальны план, у якім улічваецца, калі была зробленая асноўная прышчэпка, хварэў ці не пацыент на каранавірус. Рэвакцынацыя дапамагае ў стварэнні калектыўнага імунітэту».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы