RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Гарачая лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў запрацавала ў ФПБ

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па нумары 8017 373 82 94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00. З 15 чэрвеня аналагічныя прафсаюзныя лініі будуць даступныя ва ўсіх рэгіёнах краіны.

«Звярнуцца на «гарачую лінію» можа кожны, хто палічыў, што яго звольнілі альбо прыгразілі звальненнем без законных падстаў, – адзначае галоўны прававы інспектар працы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іна Чабатарэўская. – Прафсаюзныя юрысты будуць дэталёва разбірацца ў кожнай сітуацыі. Звярнуцца па дапамогу можна і ў раённыя аб’яднанні прафсаюзаў або запоўніць электронны зварот да юрыста на інтэрнэт-партале ФПБ».

Тэлефон «гарачай лініі» ў Магілёўскім абласным абяднанні прафсаюзаў: 80222 65 34 95.

Іна Чабатарэўская таксама адзначыла, што прафсаюзныя тэлефонныя лініі па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў з’яўляюцца часткай маніторынгу правільнасці прымянення абноўленага Працоўнага кодэкса, які ўступіў у сілу 28 студзеня гэтага года. Змены ў заканадаўчы дакумент, ініцыяваныя Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, датычыліся, у ліку іншых, і пытанняў заключэння кантрактаў.

У прыватнасці, гэта падаўжэнне кантракту з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін. Згодна з законам, калі бакі вырашылі працягнуць працоўныя адносіны, то падаўжэнне кантракту ў межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння з добрасумленным работнікам ажыццяўляецца на максімальны тэрмін. Па заканчэнні кантракту новы кантракт падпісваецца на тэрмін не менш за тры гады.

«Акрамя таго, у Працоўны кодэкс унесена норма аб тым, што прафсаюз мае права ўдзельнічаць у абмеркаванні ўмоў кантракту работніка. Яна накіравана на тое, каб не дапусціць парушэння правоў работніка за кошт не ўключэння ў кантракт гарантый, прадастаўленых работніку заканадаўствам, калектыўным дагаворам», – сказала субяседніца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая