Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Уладзімірскі абласны акадэмічны тэатр драмы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культурнага абмену і развіцця тэатральнага мастацтва.
Пагадненне прадугледжвае абменныя гастролі, удзел у фестывалях, якія праводзяць тэатры, абмен майстар-класамі і рэжысёрамі, сумесныя пастаноўкі, дзе будуць удзельнічаць беларускія і расійскія акцёры. Гэтыя ініцыятывы стануць толькі першымі крокамі на шляху да шматгадовага і плённага супрацоўніцтва. Дарэчы, Уладзімірскі тэатр, які па праве лічыцца лепшым рэгіянальным тэатрам Расіі, упершыню пазнаёміўся з магілёўскай сцэнай у 2011 годзе: тады расіяне прывезлі на міжнародны маладзёжны тэатральны форум «M@rt.Контакт» спектакль «Кароль Лір».
У Магілёве з 15 па 20 красавіка праходзяць маштабныя гастролі Уладзімірскага тэатра, у праграму якіх увайшлі спектаклі як для дарослых, так і для дзяцей. Усе працы расіян беларуская публіка сустракала на ўра. Паводле слоў дырэктара Уладзімірскага акадэмічнага тэатра драмы Барыса Гуніна, сакрэт такога поспеху просты: нашы народы - браты па крыві, якія жывуць у адной Саюзнай дзяржаве.
«Мы былі ў Менску, Віцебску, Гомелі, Магілёве - з абласных цэнтраў незасвоеным застаўся толькі Гародня, але і туды мы плануем прыехаць з гастролямі ў наступным годзе і тым самым замкнем наведванне ўсіх буйных беларускіх гарадоў, - адзначыў Барыс Гунін. - Магілёўцы - вельмі адчыненыя, ветлівыя, уважлівыя, добрыя і вонкава прыемныя людзі. Нас прымаюць выдатна, спектаклі заканчваюцца бурнымі апладысментамі, авацыямі, крыкамі брава, і нам гэта вельмі прыемна».
Першымі крокамі на шляху да супрацоўніцтва стане ўключэнне спектакляў расіян у праграму форуму «M@rt.Контакт» наступнага года, а таксама візіт магілёўскай трупы на два расійскія фестывалі. Дарэчы, акрамя пагаднення з Магілёўскім абласным драмтэатрам Уладзімірскі ўжо замацаваў подпісамі аналагічныя дакументы з тэатрамі з Мінска і Віцебска.
Паводле слоў дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Вольгі Кузняцовай, такія пагадненні важныя не толькі для тэатраў, але і для гледача, якому будзе трансліравацца атрыманы культурны вопыт. Тым больш, як паказалі гастролі, магіляўчане цёпла і з вялікай цікавасцю прымаюць творчасць гасцей. «Спектаклі праходзяць пры поўных аншлагах, а гледачы выказваюць поўнае захапленне - доўга апладыруюць і не адпускаюць акцёраў, якія радуюць і здзіўляюць адначасова, - адзначыла яна. - У сваю чаргу падпісанае пагадненне адкрывае для нашага драмтэатра вялікія магчымасці, у тым ліку для нас значна прыехаць у госці і паказаць свае спектаклі на расійскай сцэне. А нам сапраўды ёсць што прапанаваць расійскаму гледачу. Упэўнена, што працы Магілёўскага драмтэатра знойдуць водгук у іх сэрцах».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне
15.04.2025 - 09:50
14.04.2025 - 14:40