Гісторыка-патрыятычны марафон «Я пішу табе з 41...»праходзіць у бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса.
«Да 9 мая для жыхароў і гасцей Магілёва ў бібліятэках горада будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Праходзіць яны будуць як у афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках, так і непасрэдна ў бібліятэках», – адзначылі арганізатары.
4 і 5 мая ўсіх жадаючых запрашаюць на літаратурны мікс «Памяць аб вайне». Удзельнікаў чакаюць анлайн-гульнятэка «Дарогамі вайны» на сайце ДБФ імя А. С. Пушкіна, чытанне з абмеркаваннем тэм на мерапрыемстве пад назвай «Аб вайне мы даведаемся з кніг» (БФ №2 імяІ. Шамякіна), паэтычны марафон «Прачытай пра вайну, каб памятаць» (ДБФ №8).
«Аматараў ваеннай паэзіі і прозы 6 мая запрашаюць на літаратурна-патрыятычнае мерапрыемства «Адна на ўсіх перамога», у межах якога пройдуць прэзентацыя віртуальнай сцяны памяці (ЦГБ імя К. Маркса), анлайн-конкурс «Віват, талент!» (БФ № 9 імя Я. Купалы) і «Урок мужнасці» (БФ №6), – адзначылі арганізатары.
7 і 8 мая будзе арганізаваны гістарычны хранограф «Гэты дзень у гісторыі». Кожны жадаючы зможа праверыць свае веды ў web-квэсце «Успомніць усё: 80-годдзе пачатку ВАВ»(ДБФ №9), акунуцца ў атмасферу ваенных гадоў падчас бібліямарафона «На гадзінніку без чвэрці чатыры» (БФ №9 імя Я. Купалы), паўдзельнічаць у віртуальным фотарэпартажы «Салдацкаму подзвігу няма забыцця» (БФ №6).
З 7 па 9 мая будуць дзейнічаць святочныя пляцоўкі: патрыятычная музычна-гульнявая праграма «Мы святкуем перамогу разам!»(ЦГБ імя К. Маркса), гульнявы мікс «Пераможны май»(ДБФ №9) і інш.
«На працягу ўсяго тыдня будзе праходзіць акцыя «Я пішу табе з 41» – кожны зможа расказаць верш пра вайну, зняць яго на відэа і размясціць у сацыяльных сетках пад хэштэгам #Япішу_табе_з 41», – расказалі ў бібліятэцы.
Кожная з бібліятэк горада рыхтуе для сваіх чытачоў насычаную праграму мерапрыемстваў, з якой можна пазнаёміцца на сайце csgpb.mogilev.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве