Прыхільнікі мілітары ацэняць Быхаў. Свой адлік горад на высокім беразе Дняпра вядзе з 1370 года, распавялі ў праграме «Пуцёўка BY». Ён быў часткай гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Але ў гісторыю ўвайшоў як непрыступная крэпасць. У 1560-1570 гадах Ян Хадкевіч са сваім айцом Геранімам будуюць драўляна-земляны замак. Развіццё артылерыі запатрабавала мадэрнізацыі абарончага збудавання. За справу бярэцца гетман ВКЛ Ян Караль Хадкевіч. Да 1619-га ён узводзіць каменную рэзідэнцыю.
Барока з рысамі рэнесансу, дакладная стратэгія і геніяльная фартыфікацыя. Наступны гаспадар - канцлер ВКЛ Леў Сапега - ператварае замак у непарушную скалу. У гэты ж час узводзяць касцёл і сінагогу. Пагаворвалі, што паміж будынкамі былі падземныя хады. Хадзілі чуткі нават аб тунэлях праз Дняпро.
Апошнія легенды заканчваюцца падчас Вялікай Айчыннай вайны. На тэрыторыі замка было яўрэйскае гета. Мяркуюць, вязні закапалі ў падзямеллях нямала скарбаў.
Сяргей Жыжыян, дырэктар Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея:
- Калі б тады былі газеты, то замак не схадзіў бы са старонак газет як апорны пункт, месца, дзе ўвесь час адбываюцца нейкія рухі. Гэта ў перыяд Руска-польскай вайны і ў перыяд Паўночнай вайны. Слава непрыступнага горада-крэпасці Быхава ў кожным падручніку гісторыі прысутнічае. Замак сапраўды не маглі ўзяць. Унікальная сістэма фартыфікацыі, Сапега быў хлопец няпросты, ён сюды запрасіў еўрапейскіх архітэктараў. Калі паглядзець праз Google Planet або праз Mаps.me на Антвэрпэн, Ратэрдам, падобныя галандскія гарады, вы ўбачыце прыкладна такога ж вожыка па фартыфікацыі. Толькі зараз марскія крэпасці ўраслі ў горад, а Быхаў наадварот разросся, і ўся сістэма бастыёнаў, равелінаў там была каменная, а тут была пясочная, таму яна знікла. У гэты перыяд Быхаў здаваўся непрыяцелю толькі ў выніку нейкіх перамоваў, дынастычных шлюбаў, а так ён вытрымліваў амаль гадавыя аблогі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.01.2025 - 09:40
Пах саспелага збожжа і горкага пораху. Да 130-годдзя з дня нараджэння легендарнага Кірыла Арлоўскага
01.11.2024 - 10:57
28.10.2024 - 10:33
28 кастрычніка 1939 года была прынята Дэкларацыя аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР
28.10.2024 - 10:10