Святлана Патапчык – старшыня Бялыніцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі:
– Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу набывае асаблівае гучанне напярэдадні рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Папраўкі ў Асноўны закон, накіраваныя на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы, забеспячэнне міру і справядлівасці, захаванне самабытнасці, культурных і духоўных традыцый, актыўна абмяркоўваліся ў грамадстве. І гэта дае ўпэўненасць у тым, што яўка выбаршчыкаў на маючым адбыцца рэферэндуме будзе высокай.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі 29 студзеня прыняла дэкларацыю аб падтрымцы рэферэндуму. І я, як старшыня Бялыніцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, нароўні з калегамі, кажу «так!» сацыяльна арыентаванай дзяржаве, узмацненню падтрымкі сем’яў з дзецьмі, малаабароненых катэгорый насельніцтва, гарантыям бясплатнай медыцынскай дапамогі, даступнай адукацыі. Цалкам падзяляю меркаванне і пазіцыю прадстаўнікоў працоўных калектываў: суайчыннікі, якія працуюць на карысць сваіх сем’яў, сваёй Беларусі, і павінны вызначаць, як і па якіх законах мы будзем жыць заўтра. Ніхто з палітыкаў іншых дзяржаў і тых, хто аддаў сваю краіну, не мае ні маральнага, ні юрыдычнага права дыктаваць нам свае правілы. А мы, хто хоча для Беларусі мірнага і дынамічнага развіцця, абавязаны аб’яднацца і прагаласаваць – за нашу краіну, нашу Канстытуцыю, нашу будучыню.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06