Сітуацыя, якая склалася, паказала, што бліжэй за сяброў, чым беларусы, у нас няма. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз падчас рэспубліканскага свята «Купалле», якое праходзіць 8 ліпеня ў Александрыі.
«Нашы вобласці блізкія, якія мяжуюць адзін з адным. У нас добрыя і наладжаныя сувязі не толькі з Магілёўскай, але і з Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцямі. Гэтыя адносіны закладваліся не адным пакаленьнем нашых продкаў. Вельмі важна, што мы змаглі іх не толькі захаваць, але і прымножыць», - падкрэсліў ён.
Як адзначыў Аляксандр Багамаз, без мінулага і сучаснасці ніколі нельга пабудаваць паспяховую будучыню. «Нашае мінулае і сучаснасць мы ўсяляк імкнемся захаваць. Такую задачу ставяць перад намі кіраўнікі нашых дзяржаў - Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, - адзначыў ён. - Беларусы і расейцы - брацкія народы. У нас адны карані, адна мова, мы думаем аднолькава. І мы мусім быць разам. І сітуацыя, якая склалася, паказвае, што бліжэй сяброў, чым беларусы, у нас няма».
Блізкае сяброўства паміж брацкімі народамі для Аляксандра Багамаза - важны асабісты складнік жыцця. «Дружба паміж нашымі народамі для мяне асабліва важная і прыемная. Я сам вырас на прыграніччы. У маладыя гады было складана перайсці з паўбеларускай і паўўкраінскай на рускую. Бо ў прымежжы мы ўсе размаўлялі «як, што, куды, бульба». Мне ўсё гэта вельмі блізка», - падзяліўся ён.
Беларусы і расіяне - людзі адной душы, упэўнены губернатар. І свята ў Александрыі яркае таму пацвярджэнне. «Мы былі сябрамі, мы ёсць сябры і ў будучыні павінны застацца імі», - падсумаваў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі