RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ігар Каско: прыйшоў час унесці папраўкі ў заканадаўства па пытаннях рамонту медтэхнікі

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско:

– Многія актуальныя пытанні аказання медыцынскай дапамогі ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў новай рэдакцыі Закона «Аб ахове здароўя». Да прыкладу, гэта павышэнне якасці і практыкаарыентаванасці медыцынскай адукацыі. Плануецца ўвесці новую форму навучання – рэзідэнтуру. Адзін з прыярытэтаў галіны на найбліжэйшыя гады – электронная ахова здароўя. Пры гэтым галоўная ўвага надаецца камп’ютарызацыі лячэбна-дыягнастычнага працэсу, укараненню ўліковай медыцынскай дакументацыі (амбулаторных картак, гісторый хваробы).

Лічу, што настаў час для дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў выглядзе дзяржзаказу на аказанне запатрабаваных паслуг. Да прыкладу, дзеці ва ўзросце да 6 гадоў павінны прайсці УГД сэрца пры прафілактычным аглядзе. І каб павялічыць даступнасць гэтага важнага абследавання, можна было б размяркоўваць дзяржаўныя квоты, у тым ліку і на прыватныя клінікі.

Прыйшоў час унесці папраўкі ў заканадаўства па пытаннях рамонту медтэхнікі, а менавіта – увесці паняцце эканамічнай мэтазгоднасці. Калі рамонт абыходзіцца ў суму да 80 працэнтаў ад кошту абсталявання, наколькі рацыянальна ў такім выпадку расходваць грашовыя сродкі?

І яшчэ адно даўно наспелае пытанне ў сферы аховы здароўя – пашырэнне сістэмы медыцынскага страхавання, што дазволіла б атрымаць дадатковыя крыніцы фінансавання для развіцця галіны.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая