Галоўная ідэя універсітэтаў – наладзіць дыялог выкладчыка і студэнта. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк падчас урачыстага мерапрыемства ў Магілёўскім універсітэце імя А. А. Куляшова.
«Галоўная ідэя універсітэтаў – наладзіць дыялог выкладчыка і студэнта. Бо ў навуцы толькі той пункт погляду мае права існаваць, які пацверджаны фактамі. Таму адна з найважнейшых задач выкладчыкаў – навучыць нашу моладзь разважаць і аналізаваць, – адзначыў Ігар Марзалюк. – Я хачу верыць, што вы прыйшлі сюды, каб атрымаць сваю будучую прафесію. Высокакваліфікаваныя спецыялісты ў розных сферах заўсёды будуць запатрабаваныя і неабходныя грамадству. Заўсёды заставайцеся людзьмі. Паспрабуйце за гады ў ВНУ наладзіць трывалыя і цесныя сувязі з людзьмі, якія вас акружаюць. Будзьце адкрытымі для новых ведаў, паважайце сваіх выкладчыкаў, вучыцеся думаць і разважаць. Таму што менавіта вам у будучыні мы перададзім нашу краіну».
Сёння ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт прыйшло больш за 600 першакурснікаў. Як паведаміў рэктар ВНУ Дзяніс Дук, сёлета тут з’явіліся дзве новыя спецыяльнасці. «Цяпер мы рыхтуем спецыялістаў па медыка-біялагічнай справе і праграмным забеспячэнні камп’ютарных тэхналогій. Уступная кампанія прайшла вельмі паспяхова, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю. Вірусная інфекцыя не спыніла і навучальны працэс: мы хутка падстроіліся пад умовы і паскорылі пераход на лічбавыя пляцоўкі, якія будзем выкарыстоўваць у будучым. Працу правялі вялікую, зараз з новымі сіламі пачынаем навучальны год», – адзначыў рэктар.
Павіншаваць першакурснікаў прыйшоў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. «Якіх бы вышынь ні дасягаў чалавек, яго шлях пачынаўся са школьнай парты, з лекцый ва ўніверсітэце. Наша дзяржава ўкладвае шмат сіл і сродкаў у развіццё сферы адукацыі, таму што падмурак нашай будучыні – гэта высокаадукаваныя і граматныя людзі. Мне хочацца пажадаць, каб нашы ўстановы адукацыі выпускалі не проста пісьменных спецыялістаў, але і годных грамадзян нашай краіны», – сказаў ён.
У Магілёўскай вобласці сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы паступіла больш за 5 тыс. чалавек.
БЕЛТА, фота ўласные
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі