RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ігар Сергяенка аб эфектыўнасці ідэалагічнай работы: важна зацікаўленасць кіраўнікоў прадпрыемстваў

Пытанні эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў невялікіх калектывах прадпрыемстваў усіх форм уласнасці абмяркоўваюць сёння ў Асіповіцкім райвыканкаме пры ўдзеле кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сяргеенкі.

Як расказаў старшыня Асіповіцкага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі, у раёне 67 малалікіх арганізацый, у іх працуюць ад 15 да 100 чалавек. Гэта прадпрыемствы як дзяржсектара, так і малога бізнесу. Усяго ў іх працуюць амаль 3 тыс. чалавек. «У сучасных умовах, звязаных у тым ліку з няпростай міжнароднай абстаноўкай, пытанне эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах становіцца звышважным, таму што ад гэтага залежыць падтрыманне грамадзянамі палітыкі дзяржавы», - падкрэсліў ён.

Галоўная задача такіх пасяджэнняў - не справаздачы аб праведзенай рабоце, а абмеркаванне праблемных пытанняў, перспектыў іх вырашэння, звярнуў увагу Ігар Сяргеенка.

Як адзначыла намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Ганна Землянухіна, пытанням ідэалагічнай работы ў раёне ўдзяляецца асаблівая ўвага. Адзінства падыходаў і сістэмы тут - асноўная задача, над якой неабходна працаваць як у буйных дзяржаўных прадпрыемствах, так і на малых вытворчасцях прыватнага бізнесу.

«Для паляпшэння гэтай працы неабходна часцей сустракацца з людзьмі, атрымліваць ад іх адваротную сувязь. Неабходна нарошчваць працу з грамадскімі аб'яднаннямі, прафсаюзамі, моладдзю. У тым ліку больш актыўна прыцягваць моладзь, якая не знаходзіцца ў шэрагах ГА «БРСМ». Бо калі праходзіць акцыя, гэта ня значыць, што яна толькі для тых, хто знаходзіцца ў грамадзкім аб'яднаньні. Замацаванне маладых спецыялістаў - яшчэ адно пытанне, якое стаіць перад намі, кіраўніцтвам як дзяржаўных, так і прыватных прадпрыемстваў, - звярнула ўвагу яна. - Актуальнасць тэмы, якая абмяркоўваецца сёння, павінна быць зразумелай усім. Яна абумоўлена і геапалітычнымі выклікамі, адкрытай інфармацыйнай вайной, накіраванай на разбурэнне грамадскай згоды, падрыў духоўных і маральных асноў нашага грамадства, расхістванне дзяржаўнага ладу. І новыя выклікі патрабуюць новых падыходаў у арганізацыі ідэалагічнай працы, кансалідацыі грамадства і забеспячэнні народнай еднасці. Гэта галоўная задача, якую ставіць перад сабой ідэалагічная вертыкаль. Таму тут мае вялікае значэнне комплексны падыход, узмацненне практычнай накіраванасці, канкрэтызацыя задач, якія стаяць перад калектывамі».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што ў пытаннях ідэалагічнай работы павінен быць зацікаўлены і кіраўнік прадпрыемства. Фармалізму тут не павінна быць, важна разумець, навошта гэта робіцца. «Гэта індывідуальная праца. Кадраў гэта таксама тычыцца. Калі кіраўнік сам не займаецца падрыхтоўкай і выхаваннем кадраў для будучыні свайго ж прадпрыемства, дзяржаўнай ці прыватнай формы ўласнасці, ніхто не прыйдзе і не зробіць гэта за яго, ніхто не замацуе людзей на месцах», - адзначыў ён.

Перад тым, як пачаць абмеркаванне, у фае выканкама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта азнаёміўся з выставай-прэзентацыяй прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама з выставачнымі блокамі маладзёжных аб'яднанняў, музея і школьнага ваенна-патрыятычнага клуба «Гарнізон».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая