Галоўная задача педагогаў напярэдадні новага навучальнага года – арганізавана і якасна правесці першыя дні верасня ва ўсіх школах краіны. Ад таго, наколькі ўдалым будзе пачатак, залежыць выніковасць далейшай працы. Такое меркаванне ў гутарцы з журналістамі выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, які сёння прымае ўдзел у абласным педагагічным савеце.
Для того, чтобы обучение проходило успешно, ежегодно делается немало: совершенствуется материально-техническая база учебных заведений, вводятся в строй новые учреждения образования, подчеркнул Игорь Сергеенко. А в этом году дети, безусловно, соскучились по школе, Для таго каб навучанне праходзіла паспяхова, штогод робіцца нямала: удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў, уводзяцца ў эксплуатацыю новыя ўстановы адукацыі, падкрэсліў Ігар Сяргеенка. А ў гэтым годзе дзеці, безумоўна, засумавалі па школе, паколькі няпростым аказаўся канец навучальнага года з-за абмежаванняў, звязаных з каранавіруснайй інфекцыяй, а далей былі летнія канікулы.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што педагагічныя канферэнцыі праводзяцца напярэдадні новага навучальнага года традыцыйна. І сёння ў Палац культуры вобласці запрошана каля 1 тыс. чалавек. Ён пажадаў педагогам і дзецям упэўненасці ў заўтрашнім дні, добрых адзнак, яркіх уражанняў ад вучэбных заняткаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.07.2025 - 15:34
Размеркаванне скончылася, а праца - не. Калі маладыя спецыялісты вырашаюць застацца
24.07.2025 - 10:27
Аддача, дысцыпліна і арганізаванасць: аграрый - аб складнікаў поспеху на ўборачнай
22.07.2025 - 09:19
Вытрыманы ў духу часу вобраз - дэпутат выказалася аб адзенні дзелавога стылю ў школе
21.07.2025 - 09:58
Гендырэктар Магілёўскага мясакамбіната: для перапрацоўшчыкаў важна, каб збожжа было ўбрана без страт
21.07.2025 - 09:06