Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «#ЗДАРОЎЕ Ў СЯЛО» пройдзе 1 лістапада на базе ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (в. Рэчкі Магілёўскага раёна). Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Падчас мерапрыемства насельніцтва зможа здаць кроў для вызначэння ўзроўню глюкозы і халестэрыну, прайсці электракардыяграфію, дыягностыку захворванняў органаў грудной клеткі з дапамогай мабільнага флюарографа «Пульмаскан», электронны маніторынг складу цела. На пляцоўках акцыі будуць вызначаць індэкс масы цела, кардыяваскулярную рызыку, вымяраць артэрыяльны і ўнутрывокавы ціск. Урачы агульнай практыкі, інфекцыяніст, тэрапеўт дадуць кансультацыі, у тым ліку па пытаннях, што тычацца хвароб сістэмы кровазвароту. У супрацоўнікаў ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» і жыхароў населенага пункта будзе магчымасць зрабіць прышчэпку супраць грыпу, вакцынавацца супраць гепатыту В, адзёру, дыфтэрыі і слупняка. Тут таксама размясціцца выстава інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў. Арганізатары правядуць трэнінг па аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Асноўная мэта акцыі – ранняе і своечасовае выяўленне хвароб сістэмы кровазвароту, зніжэнне смяротнасці сярод працаздольнага насельніцтва сельскай мясцовасці, павышэнне ўзроўню дасведчанасці па пытаннях прафілактыкі БСК, фарміраванне навыкаў кантролю АД, прапаганда здаровага ладу жыцця і своечасовага праходжання дыспансерызацыі.
Адной з самых актуальных праблем практычнай аховы здароўя і навуковай медыцыны з’яўляюцца хваробы сістэмы кровазвароту, якія адносяцца да самых распаўсюджаных прычын смяротнасці насельніцтва ва ўсіх краінах, падкрэслілі суразмоўцы. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выступіла з папярэджаннем аб тым, што ішэмічная хвароба сэрца атрымала шырокае распаўсюджванне і ўсё часцей закранае маладых людзей, што можа прывесці чалавецтва да вялікіх страт, калі такая тэндэнцыя не будзе змененая на аснове канцэнтраваных даследаванняў па вывучэнні прычын і прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Схільнасць да сардэчна-сасудзістых захворванняў, шкодныя звычкі, якія спрыяюць іх узнікненню, часта фарміруюцца ў маладым узросце, нярэдка яшчэ ў дзяцінстве. На жаль, пакуль мы маладыя, мы мала надаём увагі свайму здароўю.
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь вызначыла зніжэнне захворвання і смяротнасці насельніцтва, перш за ўсё ад хвароб сістэмы кровазвароту. Мерапрыемствы па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту ўключаны ў Дзяржаўную праграму «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы