Рэгіянальнае інклюзіўнае свята ўраджаю «Багач» пройдзе ў Клічаве 10 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клічаўскага райвыканкама.
Галоўнымі ўдзельнікамі свята стануць людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з усёй Магілёўскай вобласці. У праграме свята – паказ абраду «Багач». «Для беларускіх вёсак гэта заўсёды было вялікае свята. Калі жніво падыходзіла да канца, пакідалі нязжатай жменю жыта. Па-іншаму гэты кусцік называлі «дзедавай» або «Божай барадой». Пазней яго зажыналі, перавязвалі стужкай, прамаўлялі спецыяльную змову і з песнямі неслі дадому. Гэта і быў Багач. Яго заносілі ў двор тым, каму жадалі багацця і шчасця. Паводле павер’я, Багач забяспечваў ніву хлебам, а дом – шчасцем і дастаткам», – расказалі пра абрад у райвыканкаме.
Для гасцей свята падрыхтуюць музычныя выступленні, майстар-класы і лекцыю аб тым, як стаць рамеснікам. «Мы прапануем паспрабаваць сябе ў працы з саломкай, ткацтве габеленаў, кераміцы, разнастайных вышыўках, пляценні з папяровай лазы і тэхніцы «Канзашы». Мы спадзяёмся, што нашы майстар-класы дапамогуць камусьці знайсці не толькі хобі, але і сваё прызванне», – падкрэслілі арганізатары.
Свята ўраджаю для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі пройдзе ў Клічаўскім раёне другім разам. Летась яго ўдзельнікамі стала больш за 200 чалавек з Клічаўскага, Асіповіцкага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. Свята праходзіць у рамках ініцыятывы «Адраджэнне і правядзенне свята ўраджаю “Багач”». «Гэта свята не толькі адраджэнне і захаванне старажытнай беларускай традыцыі,але і магчымасць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі паказаць свае таленты ў якасці вядучых, спевакоў, акцёраў і паспяховых рамеснікаў», – адзначылі ў райвыканкаме.
Ініцыятыва рэалізуецца органамі кіравання і самакіравання Клічаўскага раёна па праекце «Эфектыўнае ўзаемадзеянне, сучаснае кіраванне – устойлівы вынік» пры фінансавай падтрымцы пасольства Нідэрландаў у Варшаве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары