Інклюзіўны спектакль у адной дзеі «Жыць» пакажуць 5 снежня на сцэне Магілёўскага драмтэатра. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Спектакль створаны па матывах твора Шалом-Алейхема «Тэўе-малочнік». Літаратурны матэрыял увасобіў у жыццё творчы калектыў Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Па задумцы аўтараў, пастаноўка нацэлена на прыцягненне ўвагі грамадскасці да патрэбаў дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю.
Спектакль пераносіць гледачоў у пачатак ХХ стагоддзя ў яўрэйскае мястэчка Анатаўка. Па сюжэце ў малочніка Тэўе вялікая сям’я: жонка і сем дачок. Некалі яны жылі вельмі бедна, але аднойчы мужчыну ўсміхнуўся поспех. Ён атрымаў узнагароду і яшчэ бурую карову ў прыдачу за выратаванне дзвюх багатых дачніц, якія заблукалі ў лесе. Як склалася жыццё галоўнага героя і яго сям’і пасля гэтых падзей, раскажа творчая група акцёраў і рэжысёраў-пастаноўшчыкаў.
Тэатральнае прадстаўленне «Жыць» рыхтавалася да паказу больш за паўгода, у ім задзейнічана 25 акцёраў, і ўсе яны – выхаванцы і супрацоўнікі Гомельскага дома-інтэрната. На сцэне яны пражываюць сапраўднае жыццё, у якім ёсць месца розным падзеям і людзям. Спектакль расказвае гледачу пра тое, як важна насуперак усім нягодам і жыццёвых перыпетыях захаваць чалавечнасць і любоў да навакольнага свету. Ён прымушае задумацца аб сапраўдных каштоўнасцях чалавечага жыцця, сярод якіх само жыццё і ёсць найвышэйшая каштоўнасць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве