RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Іншы погляд на вайну і гісторыю. Удзельнікі пошукавага клуба ўстанавілі 106 імёнаў зніклых без вестак

Гісторыю краіны трэба прапускаць праз сябе, заявіў падчас пасяджэння праекта «Экспертнае асяроддзе» на тэму «Год гістарычнай памяці» намеснік кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» дырэктар установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» Сяргей Бяспанскі.

«Пачынаў я працаваць у экалагічным музеі намеснікам дырэктара. Па службе паехалі ў першую экспедыцыю ў Круглянскі раён. Мы знайшлі 52 астанкі на месцы рукапашнага бою 1944 года. І вось на працягу 28 гадоў пасля гэтага выезду штогод у Магілёве збіраюцца людзі розных прафесій і ўзростаў – ад 16 да 70 гадоў, выязджаюць у пошукавыя экспедыцыі для ўстанаўлення лёсаў зніклых без вестак салдат. На сёння паднята 1600 чалавек. Гэта ўжо полк. Устаноўлена 106 імёнаў зніклых без вестак. Калі раней хавалі ў Беларусі, то цяпер тэндэнцыя вяртаць на радзіму. Гэта значыць астанкі салдат вяртаюцца ў Расію, Украіну, беларусаў перадаюць нам. Існуе такі пошукавы міжнародны інтэрнацыянал», – расказаў Сяргей Бяспанскі.

Паводле яго слоў, работы наперадзе яшчэ шмат. «Калі мы падымаем байцоў, а ў іх разбітыя патыліцы, зразумела, што параненых дабівалі прыкладам. Або атака штрафной роты – у галёнцы, у касцях захрасла куля. Хуткастрэльнасць M42 – больш за 1 тыс. стрэлаў за хвіліну, гэта значыць шанцаў у іх не было. І калі прапускаеш гэта праз свае рукі, ты разумееш, што такое вайна, як гэта было, як гэтага не дапускаць. Гэта наша гісторыя, якую вы прапускаеце праз сябе. І, напэўна, моладзь, якая сюды прыходзіць, па-іншаму глядзіць і на вайну, і на гісторыю. Яе ўжо не саб’еш навамоднымі фільмамі», – адзначыў Сяргей Бяспанскі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая