RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інспекцыя МПЗ Магілёўскай вобласці прызнаная найлепшай сярод падатковых органаў Беларусі за 2019 год

У 2019 годзе інспекцыямі Міністэрства па падатках і зборах Магілёўскай вобласці праводзілася мэтанакіраваная праца па выкананні даходнай часткі бюджэту, забеспячэнні выканання плацельшчыкамі падатковых абавязацельстваў і скарачэнні запазычанасці па плацяжах у бюджэт.

У кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла Br1 305,3 млн., звышпланавыя паступленни склалі Br13,9 млн. Выкананне плана па даходнай частцы бюджэтаў забяспечана ўсімі інспекцыямі вобласці. Паступленні плацяжоў у бюджэт у супастаўным вылічэнні ў адносінах да ўзроўню мінулага года па рэгіёне павялічыліся на Br34,7 млн., тэмп росту –102,7%.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у бюджэт паступіла Br37,5 млн., у тым ліку: Br28,2 млн. – па выніках камеральнага кантролю; Br9,1 млн. – па выніках праверак; Br0,2 млн. – за кошт звернутых у даход дзяржавы сум і таварных каштоўнасцяў.

Прадухілены неабгрунтаваны залік (вяртанне) з бюджэту ПДВ на Br3,5 млн.

Па выніках ацэнкі дзейнасці за 2019 год інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці вызначана найлепшай сярод падатковых інспекцый па абласцях і г.Мінска.

Пераможца занесены на рэспубліканскую дошку Гонару Міністэрства па падатках і зборах і ўзнагароджаны памятным знакам. Другая пазіцыя ў інспекцыі МПЗ па г. Мінску, трэцяя – за інспекцыяй па Гомельскай вобласці.

Сярод інспекцый гарадскога ўзроўню вызначылася інспекцыя МПЗ па г. Бабруйску (другая пазіцыя), раённага –інспекцыя па Горацкім раёне і інспекцыя па Шклоўскім раёне (другая і трэцяя пазіцыі адпаведна).

Ганаровае званне найлепшай інспекцыі МПЗ па абласцях і г. Мінску – гэта агульная ўзнагарода для ўсіх падатковых інспекцый Магілёўскай вобласці і для кожнага супрацоўніка паасобку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая