Інтэрактыўны праект «Пушкін-цэнтр» рэалізуюць у Магілёве да 2023 года. Ён з’явіцца на базе дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя А. С. Пушкіна, расказала карэспандэнту загадчыца ўстановы культуры Ганна Шувалава. «Інтэрактыўны праект будзе створаны на базе бібліятэкі на сродкі гранта, які мы выйгралі за перамогу ў конкурсе Фонду «Руский мир», – адзначыла Ганна Шувалава. – Грошы пойдуць на набыццё выставачнага комплексу, які размесціцца ў фае нашай установы. У ім будуць прадстаўлены музейная калекцыя пушкініяны, новых кніг – перавыданняў твораў рускага класіка, роставыя лялькі казачных герояў. Акрамя гэтага, будзе зроблена інтэрактыўная карта з адлюстраваннем месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка, і падлогавая мегагульня па сюжэтах пушкінскіх казак».
У праект таксама ўвойдзе шэраг культурна-масавых мерапрыемстваў для розных узроставых катэгорый: экскурсіі «І скрозь стагоддзі і пакаленні ён не стоміцца здзіўляць...», акцыя ў сацыяльных сетках #БеларусьчитаетПушкина, арт-фестываль «Пропуск у Лукамор’е», культурна-асветніцкая акцыя «Бібліяноч з Пушкіным», правядзенне якой запланавана ў Дзень бібліятэк.
«Стварэнне праекта выведзе нашу ўстанову на новы ўзровень падачы інфармацыі аб жыцці і творчасці класіка, дапаможа сучаснаму чытачу па-новаму зірнуць на творчасць Аляксандра Сяргеевіча. Акрамя гэтага, «Пушкін-цэнтр» дапоўніць бібліятэчны фонд і будзе спрыяць папулярызацыі творчасці класіка», – заключыла загадчыца бібліятэкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»