XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2021» прайшоў 1–4 чэрвеня ў Мінску. У межах мерапрыемства назвалі пераможцаў і прызёраў «Інтэрнэт-прэміі». Сайт Магілёўскага аблвыканкама (распрацоўшчык – Магілёўскі рэгіянальны інфармацыйны цэнтр) заняў другое месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў.
Ад калектыву МРІЦ хацелася б сказаць дзякуй усім, хто прымаў удзел у фарміраванні кантэнту партала: структурным падраздзяленням аблвыканкама, рэгіянальным арганізацыям, установам і прадпрыемствам, сродкам масавай інфармацыі і, вядома ж, неабыякавым наведвальнікам сайта. Дзякуючы вам рэсурс штодня ўдасканальваецца і становіцца лепшым, пацвярджаючы не новую ісціну: там, дзе ёсць каманда і людзі, якія гараць сваёй працай, ёсць вынік.
Таксама віншуем нашых калег –Магілёўскі гарвыканкам і Магілёўскі абласны цэнтр інфармацыйных сістэм са спецыяльным дыпломам «Інтэрнэт-прэміі». Далейшых поспехаў у працы і новых дасягненняў!
Даведачна
Сёлета арганізатары прэміі атрымалі 502 заяўкі. Для параўнання, у 2019 годзе (у 2020 годзе конкурс не праводзіўся) было заяўлена 485 рэсурсаў. З’явіліся новыя намінацыі: «Карпаратыўная благасфера», «Навакольнае асяроддзе і зялёная энергія». Конкурс на самы лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс павадзіўся па 12 асноўных намінацыях.
Найлепшым інтэрнэт-рэсурсам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прызнаны інфармацыйны партал Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Другое месца члены журы прысудзілі адразу двум намінантам: сайту Міністэрства замежных спраў і сайту Міністэрства энергетыкі. Трэцяе месца паміж сабой падзялілі сайт мытных органаў і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў першае месца прысуджана сайту Віцебскага аблвыканкама, другое – сайтам Гомельскага і Магілёўскага аблвыканкамаў. На трэцім радку размясціліся Бярэзінскі і Барысаўскі і райвыканкамы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08
25.07.2025 - 09:38
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
24.07.2025 - 16:06