RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Касцевіч уручыла ўзнагароды сацработнікам Магілёўскай вобласці за вялікі ўклад у барацьбу з COVID-19

Па ўсёй краіне найлепшыя работнікі сацыяльнай службы і валанцёры атрымліваюць ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны за працу падчас пандэміі COVID-19. Ушанаванне праходзіць з 5 па 7 жніўня.

Сёння словы падзякі пачулі ад міністра Ірыны Касцевіч сацработнікі Прыдняпроўскага краю і іх добраахвотныя памочнікі, якіх узнагародзілі ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.

Так, Ганаровыя граматы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны атрымала 19 работнікаў сістэмы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. У іх ліку загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ўстановы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва» Ларыса Бязводзіцкая, загадчык аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў установы «Клімавіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Іна Ветрава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска Дана Валошына, урач-псіхіятр-нарколаг Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Валерыя Ваяводава, намеснік старшыні і начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава і Ірына Казялецкая.

Акрамя таго, Падзяка Міністэрства працы і сацыяльнай абароны была абвешчана 10 спецыялістам рэгіёна. Сярод тых, хто атрымаў узнагароду, – старэйшая медсястра Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Ірына Васільева, санітарка Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Ілона Казлова, сацработнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Слаўгарадскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксандр Пасяленцаў.

У ліку валанцёраў, якія атрымалі падзякі міністра працы і сацыяльнай абароны, – старшыня Дрыбінскага раённага камітэта Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Давыдзёнак, валанцёры Бялыніцкай і Чэрыкаўскай раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Лізавета Свірэйка і Анастасія Юрасева.

Таксама за добрасумленную плённую працу, вялікі асабісты ўклад у працу па сацыяльнай абароне насельніцтва ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі шэраг работнікаў сацслужбы рэгіёна ўдастоены ганаровых грамат Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Спецыяльная прэмія Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы «Сацыяльная абарона насельніцтва» ўручана фельчару Крычаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Аляксандру Сільчанку.

Пачынаючы з 20 сакавіка, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (а іх 25 у Магілёўскай вобласці) арганізавалі дастаўку на дом прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці і лекаў пажылым грамадзянам і інвалідам. Гэта праца праходзіць у цесным супрацоўніцтве з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і іншымі грамадскімі арганізацыямі. З красавіка стацыянарныя дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў і іншыя стацыянарныя ўстановы сталі пераходзіць на вахтавы метад працы ў рэжыме поўнай ізаляцыі – персанал працаваў па 14 дзён, не выходзячы за межы ўстаноў. Штодня праводзіцца медыцынскі кантроль стану здароўя пражываючых і работнікаў. Падтрымліваецца месячны запас сродкаў індывідуальнай абароны, медыкаментаў і прадуктаў харчавання, неабходны для працы устаноў. За працу вахтавым метадам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 169 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі» выплачваюцца стымулюючыя надбаўкі. З улікам паляпшэння эпідсітуацыі ўстановы паэтапна пераводзяць на працу ў звычайным рэжыме.

«Праца сацыяльных работнікаў і валанцёраў – асаблівая: вы побач з людзьмі і ў радасці, і ў горы, – адзначыла Ірына Касцевіч. Падчас пандэміі вы ўсталі побач з урачамі, каб абараніць асаблівую катэгорыю – пажылых і інвалідаў. Вашы добрыя сэрцы і самаадданая праца дапамаглі выратаваць шмат жыццяў».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая