Трэнерскія штабы каманд Беларусі па вольнай і грэка-рымскай барацьбе вызначыліся са складам на першы турнір барцоўскай лігі Паддубнага (PWL), які пройдзе ў Маскве 19–20 мая, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
У турнір па вольнай барацьбе заяўленыя 24 прадстаўнікі Беларусі, уключаючы прызёра Алімпійскіх гульняў у Токіа Магамедхабіба Кадымагамедава, які выступіць у вагавой катэгорыі да 79 кг. Таксама ў складзе неаднаразовыя прызёры міжнародных спаборніцтваў Аляксандр Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў, а таксама чэмпіён першынства Еўропы U-23 Віталь Пясняк (абодва – да 125 кг).
За ўзнагароды ў грэка-рымскай барацьбе ў беларускай камандзе пазмагаецца больш за 20 атлетаў. Сярод іх – пераможца Кубка свету – 2020 і сярэбраны прызёр ЧС-2021 Кірыл Маскевіч (да 87 кг), чэмпіёны I гульняў краін СНД у Казані Павел Глінчук (да 97 кг) і Глеб Макаранка (да 63 кг) і іншыя.
Таксама ў Маскве выступяць сярэбраны прызёр Гульняў у Токіа Ірына Курачкіна (да 57 кг) і чэмпіёнка свету сярод юніёраў Алеся Гетманава (да 57 кг). Усяго на дываны турніру выйдуць 23 прадстаўніцы жаночай барацьбы з Беларусі.
Папярэднія паядынкі першага турніру Лігі адбудуцца 19 мая ў Футбольным манежы ЦСКА, фіналы – на наступны дзень у Вялікім Маскоўскім дзяржаўным цырку. Спаборніцтвы пройдуць па пяці відах адзінаборстваў (вольнай, грэка-рымскай, жаночай барацьбе, грэплінгу і панкратыёне), на турніры выступяць каля тысячы спартсменаў з 13 краін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе